Для паспяховага жыцця будучых пакаленняў

Актуальное

Ключавой задачай на наступнае пяцігоддзе павінна быць аднаўленне і забеспячэнне далейшага ўстойлівага эканамічнага росту як асновы для паспяховага жыцця будучых пакаленняў, гаворыцца ў рэзалюцыі V Усебеларускага народнага сходу.

«Адобрыць асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады і падтрымаць яе галоўную мэту – павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця», – сказана ў рэзалюцыі.

«Базавым фактарам эканамічнага развіцця ў бліжэйшае пяцігоддзе з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці кіравання на ўсіх узроўнях, у тым ліку шляхам аптымізацыі функцый дзяржапарату і структуры дзяржаўных актываў», – адзначана ў дакуменце.

У час сходу ад дэлегатаў паступіла каля 150 канкрэтных прапаноў. Яны датычацца разняволення дзелавой ініцыятывы, крэдытаў для рэальнага сектара эканомікі, замацавання маладых кадраў, павелічэння турыстычнага патоку і шмат іншага. Таксама пры дапрацоўцы праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады ўраду рэкамендавана ўлічыць заўвагі і прапановы, якія выказалі Прэзідэнт Беларусі і дэлегаты Усебеларускага народнага сходу.

У рэзалюцыі адзначана, што рэалізацыя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гады забяспечыла захаванне палітычнай стабільнасці, устойлівасці эканомікі і сацыяльнай абароны насельніцтва. Аднак з-за негатыўных знешніх і ўнутраных фактараў асноўныя прагнозныя паказчыкі не былі дасягнуты. Гэта запатрабавала прыняць узважаныя комплексныя меры па пераадоленні негатыўных тэндэнцый.

Рэзалюцыя будзе перададзена Прэзідэнту Беларусі для разгляду і прыняцця неабходных рашэнняў.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *