Не забудзьце пра надзейнага сябра – «раёнку»!

Культура Подписка

Дні падпісчыка прайшлі на гэтым тыдні ў аддзяленнях паштовай сувязі вёсак Млынок, Дабрынь, Дзвіжкі і Рамязы.

Мымрина

Чытачы раённай газеты «Народны голас» мелі магчымасць не толькі падпісацца на любімае выданне, але і атрымаць падарункі ад супрацоўнікаў «раёнкі».
Як расказала на Дні падпісчыка ў Млынку начальнік аддзялення паштовай сувязі Марына Навакоўская, у сярэднім штомесяц раённую газету «Народны голас» выбіраюць прыкладна восем дзясяткаў падпісчыкаў.

– Ды і як жа інакш? – гаворыць жыхарка Млынка Марына Мымрына, якая ў гэты дзень таксама падпісалася на выданне. – Толькі ў раённай газеце можна прачытаць пра сваіх знаёмых і сяброў, пра падзеі, якія адбываюцца на Ельшчыне.

Нагадваем, што ўсе, хто яшчэ не зрабіў свой выбар на карысць «Народнага голаса», яшчэ могуць зрабіць гэта на працягу некалькіх дзён. Выбірайце раённую газету, якая будзе вашым надзейным сябрам і дарадцам!

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *