Якія праблемы павінны быць абмеркаваны на пятым Усебеларускім народным сходзе?

Местные власти

На пятым Усебеларускім народным сходзе, які пройдзе ў Мінску 22–23 чэрвеня гэтага года, Гомельскую вобласць прадставяць 350 чалавек. Гэта прадстаўнікі розных слаёў насельніцтва і самых розных прафесій, якія карыстаюцца аўтарытэтам і павагай у сваіх калектывах. Ельскі раён на форуме прадставяць 9 дэлегатаў. Ад рашэнняў, якія прымуць дэлегаты народнага веча, будзе залежаць фарміраванне знешняга і ўнутрыпалітычнага курсу краіны.

Якія ж пытанні і праблемы павінны быць абмеркаваны на пятым Усебеларускім народным сходзе, пацікавіліся мы ў прадстаўнікоў ад Ельскага раёна.

Сяргей Петралай, токар УП «Ельскае ПМС»:

Петролай Сергей
– Лічу, што на народным сходзе належыць абмеркаваць пытанні будаўніцтва жылля. Яно павінна быць даступным і маладым сем’ям, і маладым спецыялістам, незалежна ад таго, дзе яны жывуць: у горадзе ці ў сельскай мясцовасці. А значыць, неабходна разгледзець новыя падыходы да банкаўскіх крэдытаў.

Галіна Лопарт, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ельскай раённай гімназіі:

Лопарт
– Хацелася б, каб на пятым Усебеларускім народным сходзе былі падняты некаторыя пытанні адукацыі. Так, востра стаіць праблема сацыяльнай абароненасці настаўнікаў, стварэння ўмоў для больш плённай дзейнасці педагогаў. Вельмі шкада, што многія настаўнікі пасля непрацяглага часу мяняюць педагагічную дзейнасць на нейкую іншую. І гэта здараецца па розных абставінах. Таму вельмі важна ўтрымаць педагагічныя кадры ў школе, бо іменна таленавітыя, высокакваліфікаваныя педагогі здольныя даць добрую адукацыю падрастаючаму пакаленню.

 

Юрый Бараноўскі, галоўны інжынер КСУП «Саўгас «Камуніст»:

Барановский Ю.
– Пяты Усебеларускі народны сход – значная падзея і ў жыцці нашай рэспублікі, і ў жыцці кожнага беларуса наогул. Канешне ж, гэта значная падзея і для мяне. Мне вельмі прыемна, што я з’яўляюся адным з дэлегатаў народнага веча, і ганаруся тым, што ад такіх, як я, працаўнікоў вёскі залежыць будучыня краіны.
Лічу, што на Усебеларускім народным сходзе ў ліку іншых павінны абмяркоўвацца такія пытанні, як стварэнне новых рабочых месцаў як у горадзе, так і ў вёсках. Беларусь багатая на землі, і на іх патрэбна працаваць. А будуць стварацца новыя рабочыя месцы – будуць на сяле людзі заставацца, будзе развівацца сфера паслуг. Не менш важная і тэма будаўніцтва новага жылля. А таксама хацелася б, каб былі спрошчаны працэдуры па прыватызацыі жылля.

Ганна Булаўка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *