Казка з гліны

Культура

Выставу гліняных цацак размясцілі ў дзіцячай раённай бібліятэцы вучні чацвёртага класа ясляў-сада – базавай школы горада Ельска.

Каля трыццаці невялічкіх экспанатаў упрыгожылі ўтульную залу бібліятэкі.

казка-з-глины
Маленькія таленавітыя майстры разам са сваёй настаўніцай Людмілай Мітрафанавай стварылі фігуркі жывёл, птушак, людзей з гліны.

Вучні пастараліся захаваць у сваіх вырабах народныя традыцыі. Тым не менш, кожная цацка мае свае непаўторныя рысы. З замілаваннем углядаешся ў вочкі пацешных гліняных герояў. А сімпатычныя цацкі-свістулькі ўзмацняюць жаданне дакрануцца да кожнай і, ствараючы цудоўныя гукі, наладзіць свой першы сольны канцерт. Нашы прашчуры верылі, што такія свістулькі адганяюць злых духаў.

Зробленыя са шчырай любоўю цацкі выклікаюць самыя прыемныя пачуцці. Яны зацікавяць і ўразяць любога наведвальніка.

Вераніка Сяўрук



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *