Міс «Аўцюкі 2016» – з Ельска!

Культура

неля-003

На фестывалі гумару ў Аўцюках сёлета ўпершыню праводзіўся конкурс прыгажосці «Міс Аўцюкі 2016».
Першае месца ў ім заняла прадстаўніца Ельскага раёна Нэлі Засінец.
– Удзельнікам давялося прадставіць на суд журы самапрэзентацыю, – распавядае пераможца конкурсу. – Таксама вядучыя фестывалю Калінка і Каласок задавалі пытанні, на якія трэба было адказаць з гумарам, гэта таксама ацэньвалася. І завяршыўся конкурс дэфіле касцюмаў.
Прыемна, што вясёлая прадстаўніца Ельскага раёна была прызнана лепшай на адным з самых любімых народам фестывалі.

Васіль Сакула



1 комментарий по теме “Міс «Аўцюкі 2016» – з Ельска!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *