Палац радасці

Культура

Так называюць свой Дом культуры жыхары вёскі Засінцы. І гэта менавіта так. Усе мерапрыемствы, якія праходзяць у сельскім клубе, даюць вяскоўцам вялікі зарад бадзёрасці і вяселля.

IMG_2746
Вяскоўцы ведаюць: калі на каляндары святочная дата, то час адпраўляцца ў клуб. Там будуць гульні, песні, танцы, конкурсы… На святы ідуць усёй вёскай: і малыя, і старыя. Усім знаходзіцца забава па душы.
Па словах Уладзіміра Хамца, дырэктара Засінцаўскага сельскага Дома культуры, частымі гасцямі ў клубе з’яўляюцца дзеці мясцовай школы разам са сваімі настаўнікамі. Яны займаюцца ў разнастайных гуртках па інтарэсах: вакальным, драматычным, мастацкага слова, настольных гульняў і шматлікіх іншых. З вялікім задавальненнем школьнікі разам з дарослымі знаёмяцца з танцамі мінулых гадоў.
Не адчуваюць недахопу ва ўвазе і людзі сталага ўзросту. Для іх ладзяцца сустрэчы, канцэрты, выставы фотаздымкаў мінулых гадоў, якія дазваляюць успомніць жыццё і людзей сваёй вёскі.
Жыхары Засінцаў любяць і цэняць работнікаў сельскага клуба: гэта менавіта яны дораць людзям святы, робяць адпачынак радасным і цікавым.

Вераніка Сяўрук



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *