Беларускія электробусы плануецца пастаўляць у Маскву

Актуальное Новости республики

Аб гэтым паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін пад час IV Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

i

Цікавасць у расійскага боку да беларускага электратранспорту вельмі высокая, падкрэсліў кіраўнік дзяржкамітэта. «Мы паставілі ўжо такі транспарт для доследнай эксплуатацыі, ёсць яго характарыстыкі, цяпер прапрацоўваецца пытанне аб пастаўках у Маскву партыі электробусаў з перспектывай выхаду ў іншыя рэгіёны Расіі», — праінфармаваў Аляксандр Шумілін.

Галоўная перавага электратранспарту ў яго экалагічнасці. «Электробусы не забруджваюць навакольнае асяроддзе. Яны не прывязаны правадамі да маршруту, зараджаюцца на станцыі 5-7 хвілін, а паміж прыпынкамі курсіруюць на электрычным ходзе», — расказаў ён.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *