Майстры лесу з Ельскага раёна

Новости Ельщины Предприятия

Яшчэ ў дзяцінстве Аляксандру Жуйкову, майстру лесу Славечанскага лясніцтва, і Анатолю Бажкову, майстру лесу Рамязоўскага лясніцтва, прывілі разуменне таго, што ў жыцці вельмі важна займацца той справай, якую ты любіш, якая прыносіць табе радасць і задавальненне. 

IMG_0028

– Працы ў майстра лесу шмат, яна цікавая і складаная. А калі коратка, то лясы падзелены на кварталы. За радавым лесніком замацавана некалькі кварталаў, а майстар лесу павінен дасканала ведаць усю тэрыторыю лясной гаспадаркі: дзе якія растуць дрэвы, трава і кветкі, дзе і якія мясцовасці насяляюць звяры і птушкі, дзе прыжывуцца высадкі хвоі, а дзе бярозы, і многае іншае, – распавядаюць пра сваю прафесію Аляксандр Анатольевіч і Анатоль Іванавіч (на здымку). – Добраму лесніку любое дрэва можа распавесці пра сваю радасць ці бяду, а аблокі беспамылкова падкажуць прагноз надвор’я. Майстар кіруе ўсёй працай, якая праводзіцца у лесе, і вельмі добра арыентуецца на сваім участку. Ён заўважае тое, чаго звычайныя людзі не бачаць: дзе паабедаў драпежнік, дзе прайшла ласіха з ласянём, дзе браканьеры паставілі пасткі і іншае.
Але абодва майстры лесу лічаць, што іх асноўны абавязак – захаванне і прымнажэнне ляснога здабытку. Бо для таго, каб выгадаваць дзелавую драўніну, трэба каля ста гадоў. І тыя пасадкі, лясы, бары і пералескі, якімі яны цяпер займаюцца, – гэта будзе для нашых унукаў. А якім будзе гэты лес у будучыні, залежыць ад іх ужо цяпер.
І са сваёй працай гаспадары лесу спраўляюцца вельмі добра. Да Дня работнікаў лесу Анатоль Бажкоў узнагароджаны лістом падзякі Гомельскага лесагаспадарчага аб яднання, а Аляксандр Жуйкоў – лістом падзякі ДЛГУ «Ельскі лясгас»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *