Ельскія школьнікі чытаюць па-беларуску з velcom (відэа)

Новости Ельщины Образование

hqdefault

Падведзены вынікі першага этапу рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» для вучняў 7 і 8 класаў. У ліку пераможцаў — школьніцы ельскіх школ.

На працягу двух з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу запісвалі відэа, на якіх яны чыталі творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. У сацыяльных сетках гэтыя ролікі набралі ўжо больш за 700 000 праглядаў. Удзельнікі з Гомеля і Гомельскай вобласці заявілі на конкурс 355 відэа. 30 з іх сталі пераможцамі першага этапу, 2 фіналісты прадстаўляюць горад Ельск. Гэта Валерыя Малюк з СШ №2 і Дар’я Дубадзел з СШ №1.

Падрабязнасці чытайце ў раённай газеце.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *