Слова дэпутату Валаўскага сельсавета Ельскага раёна Мікалаю Кохану

Новости Ельщины

 

Кохан-Николай-1

– Органы мясцовага самакіравання – гэта ўлада, найбольш набліжаная да людзей і занятая перш за ўсё вырашэннем іх паўсядзённых, самых неадкладных праблем. І па тым, наколькі эфектыўна яна кіруе падведамаснай тэрыторыяй, людзі мяркуюць пра ўладу ў цэлым.

Дэпутаты мясцовага ўзроўню з’яўляюцца праваднікамі паміж простымі людзьмі і уладай. Не кожны вясковец, напрыклад, паедзе да кіраўніцтва раёна, каб падняць мясцовую праблему. А да дэпутата, якога добра ведае, ён можа смела звярнуцца ў любы час.

Напрыклад, жыхароў вёскі Валаўск хвалююць такія пытанні, як стан дарог у населеным пункце, немагчымасць зняць наяўныя грошы з пластыкавых картак у любы час, асартымент у магазіне райспажыўтаварыства і інш. На жаль, не ўсе праблемныя пытанні могуць вырашыць дэпутаты мясцовых Саветаў, але ж узняць іх на больш высокім узроўні – задача народных абраннікаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *