Тры прычыны пабываць у вёсцы Шарын Ельскага раёна

Новости Ельщины Общество

У гэтым годзе вёсцы Шарын спаўняецца 500 гадоў. Згадзіцеся, юбілей даволі значны. Нягледзячы на тое, што цяпер Шарын – маленькая вёсачка, гэты населены пункт, па словах мясцовых старажылаў, мае багатую гісторыю.

Маленькая вёсачка з вялікім лёсам

Шарын упершыню ўзгадваецца ў 1518 годзе, сведчыць кніга Паўла Клепацкага «Нарысы па гісторыі Кіеўскай зямлі. Літоўскі перыяд», выдадзеная ў Адэсе ў 1912 годзе, як вёска ў Мінскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 18 стагоддзі, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, трапіла ў склад Расійскай імперыі. У 1811 годзе стала ўладаннем багатага дваранскага роду Сулістроўскіх. Згодна з дадзенымі перапісу канца ХІХ стагоддзя, у Шарыне была школа граматы, хлебазапасны магазін, два конныя млыны, працавала кузня. У гэты ж час вёска была самай шматлюднай: у 1897 годзе налічвалася 86 двароў і 499 жыхароў, у 1907 годзе – 100 двароў і 543 жыхары, у 1959 – 390 жыхароў. Сёння ў Шарыне жыве толькі 17 чалавек…
Па словах мясцовых жыхароў, назва вёскі паходзіць ад назвы ракі, якая калісьці абвівала вёску, – Шарка або Шарыйка (Шарынка).
– Калі спыніцца перад вёскай і паглядзець на яе панараму, – тлумачыць «мэр» Шарына (так паважліва называюць свайго старасту шарынцы) Анатоль Крупа, то добра відаць, што ёсць невялікае ўзвышша – шар, вакол якога калісьці цякла рака.

Частка Валынскага тракту праходзіла праз Шарын

Словы Анатоля Крупы пра паходжанне назвы вёскі пацвярджаюць і жыхары Шарына Мікалай і Мальвіна Кісель.
– Дзед расказваў мне, што рэчка судаходнай была, і па ёй нават Кацярына Вялікая плавала, – гаворыць Мікалай Сямёнавіч. – Ды і наогул багатая гісторыя ў нашага Шарына. І млын тут быў, і шкляны завод, і дзёгаць тут гналі, і вугаль дабывалі. Хто ж мог ведаць, што з цягам часу пазабіраюць дзяцей гарады і ў вёсцы застануцца лічаныя жыхары, а хаты ў зямлю закапаюць?..
– Шарын, Востраў і Багуцічы заўсёды лічыліся самымі багатымі вёскамі ў раёне, – расказвае Мальвіна Кісель.– Людзі працаваць не ленаваліся, трымалі вялікія гаспадаркі. У нас, напрыклад, тры каровы было. Усе працавалі – ад мала да вяліка.

У Шарыне ёсць скарб

Па словах мясцовых жыхароў, у Шарыне, магчыма, на месцы былых млыноў, было закапана золата. Многія спрабавалі знайсці яго, але пакуль безвынікова. Можа, каму-небудзь яшчэ пашанцуе знайсці шарынскі скарб?

IMG_4298



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *