Маленькая радзіма ў жыцці дзяцей Ельскай дапаможнай школы-інтэрната

Главное Общество

У сэрцы кожнага чалавека малая радзіма займае значнае месца. Якое месца займае малая радзіма ў жыцці выхаванцаў Ельскай дапаможнай школы-інтэрната, мы даведаліся з іх сачыненняў, вытрымкі з якіх прапануем чытачам «раёнкі».

Іна Ткачэнка:
» Я нарадзілася ў горадзе Петрыкаве. Гэта самы прыгожы горад на зямлі! Там цвітуць сады і кветкі, у парку ёсць музей, дзіцячая пляцоўка, арэлі і турнікі, сцэна і помнік дзеду Талашу. У Петрыкаве будуюць калійна-солевы завод, і там працуе мой дзядзька Саша.»
Андрэй Жумга:
» Мая малая радзіма – гэта гарадскі пасёлак Акцябрскі. У ім добрыя і працалюбівыя людзі, якія шмат робяць для таго, каб пасёлак быў прыгожым: саджаюць дрэвы і кветкі, будуюць новыя дамы, падтрымліваюць парадак на вуліцах. Я мару атрымаць прафесію, працаўладкавацца на сваёй малой радзіме і прыносіць ёй карысць.»
Руслан Скатчанка:
«Вёска Вуглы – гэта мая малая радзіма. Як цудоўна там хадзіць на рыбалку! Ідзеш раніцай, слухаеш спеў птушак і радуешся жыццю. А як прыемна з’есці згатаваны матуляй суп з грыбамі, якія ты назбіраў сам!»
Віктар Калюр:
«Мазыр – мая малая радзіма. У ім я нарадзіўся, правёў сваё дзяцінства. Я люблю яго за тое, што ў ім ёсць шмат месц для адпачынку, асабліва летам. Мяне заўсёды прываблівала рака Прыпяць, дзе я разам з бацькамі люблю купацца і загараць. Я мару вучыцца ў сваім родным горадзе і застацца ў ім працаваць»
Ілля Дашкевіч:
«У Рыгора Бабчанка з Зашыр’я ёсць шмат вершаў. Мне асабліва падабаецца яго верш «Вёска», які нагадвае мне маю родную вёску Маісееўку. Дзе б я ні быў, заўсёды хачу ў сваю вёску, бо там мой дом і самыя блізкія мне людзі.»


Аліна Ладошына:
«Я нарадзілася і вырасла ў вёсцы Дразды Мазырскага раёна. Мне вельмі падабаецца мая вёсачка, яна ціхая і спакойная. Вакол яе ёсць шмат невялікіх рэчак, на якіх я люблю адпачываць летам. Мяне прывабліваюць лясы каля маёй вёсачцы, у якіх шмат ягад і грыбоў. А гэта дае мне магчымасць зарабіць грошай, і гэта вельмі добра. Я вельмі цаню месца, дзе я нарадзілася.»
Аляксандр Міхневіч:
«Калінкавічы – мой родны куток! Ён падабаецца мне за прыгажосць кветак і дрэў, вялікіх вуліц, паркаў… Я добра памятаю сваю хату, дзе мяне са школы чакала матуля. Прыходзіш дадому, а на стале розныя прысмакі, бліны з чаем. За што я люблю сваю радзіму? Проста люблю – і ўсё!»
Па словах Якава Ліпскага, дырэктара Ельскай дапаможнай школы-інтэрната, гэтыя сачыненні будуць захоўвацца ў музеі малой радзімы, які пачалі ствараць супрацоўнікі і выхаванцы школы-інтэрната.



1 комментарий по теме “Маленькая радзіма ў жыцці дзяцей Ельскай дапаможнай школы-інтэрната

  1. А почему не пишут про то, как нет рабочих мест на их малых родинах? Как загибаются колхозы? Как не платят мизерную зарплату? Почему газета про это не пишет???

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *