Падсілкавацца духоўна заўсёды можна ў Зашырскай сельскай бібліятэцы

Личности

Сучасны чалавек сілкуецца не толькі хлебам штодзённым. Страва духоўная, можа, не першасная на «стале» вяскоўца ці гараджаніна, але ёй заўсёды ёсць месца – хаця б у выглядзе сціплага дэсерту.

Падсілкавацца ж духоўна заўсёды можна ў Зашырскай сельскай бібліятэцы. Па словах загадчыцы Галіны Хамутоўскай, сярод наведвальнікаў бібліятэкі пераважаюць людзі сталага ўзросту і дзеці. Зразумела, тэхнічны прагрэс, калі інтэрнэт і электронныя кнігі ўвайшлі практычна ў кожны дом, наклаў адбітак на фарміраванне чытацкай аўдыторыі. Тым не менш, Галіна Мікалаеўна гатова паспрачацца з тымі, хто сцвярджае, што цікавасць да друкаванага слова, як кніжнага, так і перыёдыкі, рэзка ўпала.
– У нашай бібліятэцы налічваецца 9 тысяч кніг, – расказала бібліятэкар. – Прыходзіць каля трох дзясяткаў часопісаў і каля двух дзясяткаў газет. Асаблівую цікавасць у чытачоў выклікаюць такія часопісы, як «Планета», «Гаспадыня», «Хозяин» і др. З задавальненнем чытаюць людзі і газеты.
Галіна Хамутоўская адзначыла, што штодзень у бібліятэку заходзіць больш за дваццаць чалавек. Так, пасля ўрокаў заходзяць дзеці, каб знайсці, напрыклад, неабходную літаратуру для рэфератаў ці падрыхтаваць даклад. Асаблівую цікавасць у Год малой радзімы выклікае ў дзяцей інфармацыя пра родны край, знакамітых землякоў, многа звестак пра якіх можна знайсці іменна ў бібліятэцы, а таксама ў своеасаблівым летапісе, які вядзецца на працягу многіх гадоў бібліятэкарамі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *