Акцыю «Дзень салодкай мовы» правялі журналісты «НГ» з вучнямі СШ № 2 г. Ельска

Главное

21 лютага — Міжнародны дзень беларускай мовы. А як вядома будучыня — гэта дзеці. Вось мы і вырашылі адправіцца ў школу і даведацца, наколькі добра вучні ведаюць родную мову. Умовы акцыі былі надзвычай простыя — трэба было перакласці словы з беларускай мовы на рускую. Той, хто справіцца з гэтай задачай, атрымае цукерку. Вырашылі, што ў гэты раз пойдзем у СШ № 2, тут мы бываем рэдка. І як высветлілася, мы не пралічыліся.

Удзел у нашай акцыі прынялі старэйшыя класы пачатковай школы — 3 і 4. І што самае цікавае — ўдзельнікамі аказаліся адны хлапчукі, таму будзем лічыць, што гэта быў невялікі падарунак ім да 23 лютага.

Калі дзеці даведаліся, што ў іх пройдзе акцыя «Дзень салодкага мовы» асаблівай зацікаўленасці яны не праявілі, але як толькі даведаліся, што ёсць магчыма зарабіць цукеркі — вочы іх загарэліся.
Дык вось, што нам удалося высветліць падчас правядзення акцыі — у беларускай мовы есць будучыня. Дзеці з лёгкасцю перакладалі ўсе нашы словы, нават тыя з якімі не ўсякі дарослы б справіўся. А некаторым дзецям удалося зарабіць нават па некалькі цукерак

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *