Як сельсаветы Ельшчыны займаюцца працаўладкаваннем

Общество

У сельсаветах працягваецца работа з людзьмі, якія лічацца не занятымі ў эканоміцы.

На тэрыторыі Засінцаўскага сельскага Савета пражывае толькі тры чалавекі, якія трапілі ў спісы не занятых у эканоміцы.
– На самой справе такіх грамадзян больш, – растлумачыла старшыня Засінцаўскага сельскага Савета Ірына Сугак, – але ўсе яны на заработках у суседніх краінах. Сярод мясцовых жа – толькі тры чалавекі, не занятыя ў эканоміцы. Гэта мужчыны працаздольнага ўзросту, у кожнага – свае прычыны не працаваць. Адзін – перадпенсійнага ўзросту – не можа працаваць па стане здароўя. Другі раней працаваў у лясніцтве, але за выпіўку быў звольнены, зараз не можа працаўладкавацца, перабіваецца выпадковымі заработкамі. Трэцяга мужчыну, які раней працаваў у мясцовым сельгаспрадпрыемстве, не задавальняе заработная плата. Летам, лічыць ён, можна сябе забяспечыць за кошт збору лясных дароў – грыбоў і ягад.
У Валаўскім сельсавеце сітуацыя аналагічная. У спісе не занятых у эканоміцы – 28 чалавек. Большасць з іх маюць афіцыйнае працаўладкаванне ў Расіі. Сярод пражываючых на тэрыторыі Савета і непрацуючых грамадзян – адзінкі, гаворыць упраўляючы справамі сельсавета Алена Бяляк.
– З беспрацоўнымі, зарэгістраванымі ў сельскіх Саветах, пастаянна праводзіцца работа, – адзначыла Святлана Гарашчук, намеснік старшыні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ельскага райвыканкама. – Напрыклад, на нядаўнім выязным кірмашы вакансій у Валаўскім сельсавеце прадстаўнікі КСУП «Скараднянскі» прапанавалі беспрацоўным больш дзясятка вакантных у гаспадарцы месцаў. Двух чалавек зацікавіла праца ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве, і яны ўзялі накіраванні на медкамісіі. Астатнім мы прапанавалі зарэгістравацца ў якасці беспрацоўных і працягнуць пошукі працы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *