Пачалася падпіска на ІІ паўгоддзе на раённую газету «Народны голас». Паспейце і вы падпісацца на любімую газету

Актуальное

Шасцігадовы жыхар Ельска Платон Джум пра раённую газету «Народны голас» ведае намнога больш за сваіх равеснікаў.

І гэта нездарма. У рэдакцыі «раёнкі» вось ужо больш за тры дзясяткі гадоў працуе яго бабуля Кацярына. Таму пра тое, як выпускаецца газета, як рыхтуюцца матэрыялы, Платон мае добрае ўяўленне. Не за гарамі той час, калі хлопчык сам зможа чытаць «Народны голас»: у верасні Платон стане першакласнікам. А пакуль будучы школьнік з задавальненнем шукае знаёмых на фотаздымках на старонках газеты і сам гатовы зрабіць селфі каля скульптуры журналіста, устаноўленай каля рэдакцыі.

А мы нагадваем сваім чытачам, што пачалася падпіска на ІІ паўгоддзе на раённую газету «Народны голас». Кошт індывідуальнай падпіскі на 1 месяц складае 6 рублёў. Не забудзьце падпісацца! Будзем разам!

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *