У VI рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячага мастацтва «ЛьВенок»паспяхова выступілі навучэнцы Ельскай дзіцячай школы мастацтваў

Образование

На працягу месяца мая горад Ліда Гродзенскай вобласці быў сталіцай мастацтваў для самых яркіх і таленавітых юных музыкантаў, вакалістаў, харэографаў, іх педагогаў і бацькоў з усёй Беларусі. У  VI рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячага мастацтва «ЛьВенок» («Лидский венок») паспяхова выступілі і навучэнцы Ельскай дзіцячай школы мастацтваў.

У Лідскай дзіцячай школе мастацтваў было праслухана 138 юных баяністаў і акардэаністаў. Уразілі членаў журы выступленні юных музыкантаў з Ельска. Так, Дыпломам І ступені ўзнагароджаны Вадзім Бардашэвіч (настаўніца – Таццяна Усціновіч, клас баян). Дыплом лаўрэата ІІІ ступені атрымала Дар’я Цімошчанка (клас цымбал). Педагогі Ельскай дзіцячай школы мастацтваў узнагароджаны дыпломамі за высокае педагагічнае і канцэртмейстэрскае майстэрства.

Віншуем нашых музыкантаў з перамогай і жадаем новых поспехаў і перамог.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *