Ельская дапаможная школа-інтэрнат зрабіла рамонт за сродкі, атрыманыя за перамогу ў конкурсе


Перамога ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах у 2018 годзе прынесла Ельскай дапаможнай школе-інтэрнату 300 базавых велічынь.

Гэтыя сродкі  (а гэта 7650 рублёў) былі накіраваны на правядзенне рамонту ў навучальнай установе, на падрыхтоўку яе да новага навучальнага года.

– У школе-інтэрнаце, – растлумачыў дырэктар установы Якаў Ліпскі, – былі паменены 10 вокнаў у кабінетах, зроблена на заказ 25 камплектаў жалюзі для вокнаў, заказаны новыя стэнды ў кабінеты. Трэба адзначыць, што атрыманыя грашовыя сродкі за перамогу ў конкурсе – значная фінансавая падтрымка для ўстановы адукацыі. У будучым мы з задавальненнем будзем удзельнічаць у конкурсах, дзе можна зарабіць грошы.

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *