Ельскі камбінат бытавога абслугоўвання шые спецадзенне для працаўнікоў прадпрыемстваў Ельшчыны

Актуальное Новости Ельщины Предприятия

Спецадзенне для працаўнікоў прадпрыемстваў раёна шыюць швачкі Ельскага камбіната бытавога абслугоўвання.

Спецвопратку носяць супрацоўнікі будаўнічых кампаній, дарожных службаў, сілавых структур, прадпрыемстваў гандлю, сельскагаспадарчай галіны і іншых арга-нізацый. Часам неабходнасць спецыяльнай рабочай экіпіроўкі прадугледжана нарматыўнымі актамі, часам уніформа – гэта ініцыятыва працадаўцы для ўмацавання іміджу фірмы. Спецвопратка патрэбна, нават калі яна не ўплывае на бяспеку, а служыць для адчування сябе часткай працоўнага калектыву.

Валянціна Ярмаш, вопытная закройшчыца Ельскага КБА

Па словах Васілія Яцухна, дырэктара Ельскага камбіната бытавога абслугоўвання, пашыў спецадзення – адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці швейнай вытворчасці ААТ «Ельскі КБА».

– Заказы на пашыў спецадзення паступаюць ад усіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Ельшчыны, – паведаў Васіль Яцухна. – Так, у бліжэйшы час работніцы атэлье прыступяць да выканання заказу ДП «Ельскае Палессе», таксама будзем шыць рабочыя касцюмы для дарожнікаў. Зараз швачкі КБА шыюць рабочыя касцюмы для работнікаў Ельскага кансервавага заводу і КЖЭУП «Ельскае». Мадэлі рабочага адзення абавязкова пацверджаны сертыфікатамі.

Працяг чытайце ў газеце «НГ» ад 30 красавіка 2020 года



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *