У Ельскай дзіцячай бібліятэцы падрыхтавана выстава «Летапісец эпохі» да дня нараджэння Івана Шамякіна

Культура Общество

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага класіка Івана Шамякіна ў аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача падрыхтавана выстава “Летапісец эпохі”. Кнігі і матэрыялы, якія размешчаны на тэматычнай выставе, зацікавяць чытачоў рознага ўзросту, яны знаёмяць карыстальнікаў бібліятэкі з жыццёвым шляхам і творчай спадчынай пісьменніка. Таксама ў аддзеле праходзіць акцыя “Галасуй за любімую кнігу Шамякіна”, дзе кожны чытач аддае свой голас за кнігу, якая яму падабаецца. Выстава будзе дзейнічаць на працягу усяго года. Запрашаем дарослых і дзяцей наведаць нашу бібліятэку.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *