Энергазберагаем – пра будучыню дбаем!

Главное Новости Ельщины Образование

Дружны калектыў педагогаў і вучняў Дабрынскай сярэдняй школы стаў дыпламантам II ступені ў намінацыі «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі» па выніках рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон 2022».

 

У канцы сакавіка гэтага года ў канцэртнай зале цэнтра культуры «Віцебск» прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Пераадолеўшы сур’ёзную канкурэнцыю ў адборачных этапах, у фінал ХVI рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон» выйшлі 128 удзельнікаў з 48 устаноў адукацыі рэспублікі, у тым ліку і дабрынскія «марафонцы».


Рэспубліканскі конкурс «Энергамарафон» як сацыяльны праект па эканоміі і беражлівасці энергарэсурсаў Рэспублікі Беларусь стартаваў у 2007 годзе і ўжо на працягу 16 гадоў рэалізуе самыя крэатыўныя ідэі навучэнцаў, а практычныя распрацоўкі ўкараняюцца ва ўстановах адукацыі і на вытворчасці.
Узнагароду і сертыфікат на 75 тысяч рублёў уручыў Валянцін Татарніцкі, старшыня дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Трэба адзначыць, што на абласным узроўні конкурсу дабрынскі праект быў лепшым у сваёй намінацыі і таксама атрымаў грашовую прэмію – 45 тысяч рублёў.

Як адзначыў Аляксандр Пазняк, дырэктар Дабрынскай школы, гэтая ўзнагарода – прызнанне шматгадовай плённай працы калектыву настаўнікаў і вучняў над стварэннем цёплага (энергазберагальнага), разумнага (энергаэфектыўнага), добрага (эканамічна-бяспечнага) школьнага дома.
– Наша ўстанова адукацыі валодае вялікім патэнцыялам і магчымасцямі для вырашэння галоўнай задачы – фарміравання ў суб`ектаў адукацыйнага працэсу культуры энергазберажэння і эканамічнага светапогляду праз практычныя мерапрыемствы прапагандысцка-асветніцкага, інфармацыйна-метадычнага, выхаваўчага, навукова-даследчага характару. Таму мы думаем глабальна, дзейнічаем лакальна, выконваючы па-стаўленыя задачы. А галоўная задача ў тым, каб пераламаць у свядомасці беларуса стэрэатып аб невычарпальнасці энергарэсурсаў, навучыць кожнага грамадзяніна асабістай адказнасці за іх эканомную трату.
На сённяшні дзень актуальнай застаецца праблема цеплазахавання будынка школы, далейшай аптымізацыі энергаспажывання за кошт паступовай замены электраабсталявання на больш энергаэфектыўнае. Спа-дзяёмся, што нам хопіць сродкаў на гэтыя мэты.
«З маленькай кропелькі – імклівая крыніца, з маленькага дзіцяці – гаспадар» – гэты дэвіз красамоўна гаворыць аб галоўнай ідэі і зместу дзейнасці ўсяго калектыву Дабрынскай школы ў выбраным накірунку.

Васіль Мітрафанаў
Фота Анастасіі Бяляк

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *