Запрашаем на трэці абласны семінар паэзіі і паэтычных перакладаў абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова»

Актуальное Анонсы Год мира и созидания Новости Гомельщины Общество

 

26 мая, 12.00-14.00, Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна, арт-кафе.

Тэматычная праграма семінара паэзіі і паэтычных перакладаў:

Задачы семінара (інфармацыйнае паведамленне кіраўніка Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” — старшыні Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча).

Значэнне вучобы ў творчасці пісьменніка. Дакладчык — намеснік кіраўніка Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Генадзеўна Шэмяткова (Наталля Шэмет);

Як ствараць вершы? Асобныя памылкі пачаткоўцаў-паэтаў. Інфармацыйнае паведамленне — Наталля Генадзеўна Шэмяткова;

Аналіз і абмеркаванне кнігi Алены Асенчык «Здесь всюду небо». Дакладчык  — член Саюза пісьменнікаў Беларусі Дар’я Дарошка;

Аб паэтычных спробах маладога аўтара-пачаткоўца Анастасіі Копнікавай (падборка вершаў ў калектыўным зборніку “Пралеска”, 2022). Дакладчык — паэтэса, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя  Кірылы Тураўскага, выкладчык ГДУ імя Ф.Скарыны  Алена Фёдараўна Асенчык;

Паэтычныя кнігі Ніны Дзедлавай (дакладчык –  член СПБ Тамара Кручэнка; агляд і абмеркаванне паэтычных кніг аўтара:“На ладонях солнечных ветров (2020), “Квота на счастье” (2021). Дакладчык – кіраўнік секцыі, галоўны спецыяліст аддзялення СПБ Тамара Віктараўна Кручэнка.

Прадстаўленне, аналіз і абмеркаванне кніг Міхаіла Петрыашвілі. 
Дакладчык – член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Шклярава. Агляд зборнікаў ( «Серебряные струны» (2017), «Ведьма» (2018), «Виктор и Виктория» (2019), надрукаваных на правах рукапісу, а таксама   кнігі «Мішка і Грышка» (Мінск, Кнігазбор, 2017).

 Пра кнігу Сяргея Старыкава «Дневник Состояний». Дакладчык – намеснік старшыні Абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова»,  член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Генадзеўна Шэмяткова.

Подзвіг у душы і сэрцы. “А жыццё-яно ўсё ў дарозе». Пра жыццё і кнігу «Камета» ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, лётчыка авіяцыі далёкага дзеяння Перта Сямёнавіча Касьяненка. Нарыс з кнігі Тамары Кручанкі «Майскі сад» (кніга – лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага, 2022).

Аб’явы аб творчых конкурсах. Рознае.

* 30 мая завяршаецца прыём рукапісаў на суісканне ХI абласной  літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага 2023 года;

* «Бібліятэка ў сэрцы маім» – конкурс на лепшы паэтычны, празаічны твор, прысвечаны Гомельскай абласной бібліятэцы

*Абмеркаванне плана працы секцыі паэзіі і паэтычных перакладаў на верасень. Абмен думкамі.

*** Пытанні, якія не паспелі за вызначаны час разгледзець на абласным творчым семінары пераносяцца на наступны семінар!

Удзельнікі і рэгламент

Запрашаюцца: прафесійныя пісьменнікі – члены прафесійных творчых арганізацый – Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Саюза пісьменнікаў Расіі, аўтары-пачаткоўцы, аўтары-аматары мастацкай творчасці, члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў і клубаў Гомеля і Гомельскай вобласці.

Уваход для ўсіх жадаючых свабодны (але пасля абавязковай рэгістрацыі на ўваходзе). Жадаючыя выступіць з водгукам па канкрэтна вызначанай тэме абмеркавання (праграма змешчана вышэй; рэгламент – даклад – да 10 мінут, кароткі водгук, кароткае паведамленне да 2 мінут)  да 25 мая запісваюцца ў намесніка кіраўніка Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” Шэмятковай Наталлі Геннадзьеўны.

Не падаўшым своечасова заяўку на выступленне, а таксама  не зарэгістраваным для ўдзелу ў семінары слова не прадастаўляецца.

                                 Агульная інфармацыя

Нагадаем, што пры Гомельскай абласной пісьменніцкай арганізацыі створана новае фарміраванне, накіраванае на працу з творчымі людзьмі, як прафесіяналамі, так і пачаткоўцамі – абласное літаратурнае аб’яднанне. Яно атрымала назву “Слова”. Новае літаб’яднанне не з’яўляецца эканамічнай ці палітычнай арганізацыяй, не з’яўляецца юрыдычнай асобай і дзейнічае ў адпаведнасці з прынятым Палажэннем і Статутам Саюза пісьменнікаў Беларусі (у частцы творчага супрацоўніцтва).

Калі вы – таленавіты, хочаце, каб на вас звярнулі ўвагу, калі хочаце быць у курсе ўсіх мерапрыемстваў, конкурсаў і семінараў, у тым ліку для маладых аўтараў, якія арганізуюцца Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і іншымі творчымі фарміраваннямі, любіце тэматычныя сустрэчы, хочаце расці творча і атрымліваць задавальненне ад зносін з цікавымі і паспяховымі людзьмі, то вам да нас!

Кожны месяц у Гомелі  ці ў іншых кропках вобласці праводзяцца пачаргова семінар паэзіі і паэтычных перакладаў альбо семінар прозы і драматургіі. З пачатку 2023 года гэта будзе пяты абласны творчы семінар.

Нагадаем, што кіраўнікі аб’яднання, секцый і семінараў працуюць на грамадскіх пачатках, іх праца не аплочваецца.

Кіраўніцтва Абласнога літа’яднання “Слова”

Кіраўнік Абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» — старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч. Намеснік кіраўніка абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» — пісьменніца, бібліятэкар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Генадзеўна Шэмяткова.

Кіраўнікі семінараў паэзіі і паэтычных перакладаў у 2023 годзе:

— ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Міхайлавіч Болсун;

— член Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Віктараўна Кручэнка.

Кіраўнік семінара прозы і паэтычных перакладаў у 2023 годзе:

— член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алег Валянцінавіч Ананьеў.

Абласное літаратурнае аб’яднанне “СЛОВА” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *