Аўтарскі погляд: Месца, дзе плачуць камяні…

Главное

Упершыню наведаць мемарыльны комплекс у Але Светлагорскага раёна мне давялося ў трагічны для гэтай мясцовасці дзень – 14 студзеня, у дзень 80-годдзя з дня страшнай трагедыі, калі ў агні ад рук фашысцкіх нелюдзяў загінулі амаль 2000 чалавек…


Незабыўнае ўражанне засталося ў мяне ад убачанага і ўяўленага ў Але. Здаецца, у камені сканцэнтраваны ўвесь боль народа, боль спаленых дарослых з дзецьмі. Шлях да асноўнай кампазіцыі выкладзены чырвонай пліткай – гэта вуліца вёскі. Уздоўж яе – бетонныя падстаўкі, якія сімвалізуюць згарэлыя хаты. Скульптуры з чорнага каменя, быццам з абгарэлага дрэва. Паламаныя, як людскія лёсы, брамкі. Пліты з праваламі ў вы-глядзе чалавечых сілуэтаў. У канцы вуліцы – галоўны манумент, побач з ім 12 званоў, якія ніколі не зазвоняць. Гэта 12 вёсак, са-браных і спаленых тут. А яшчэ пліты з кветкамі і дзіцячымі цацкамі – гэта для дзетак-анёлкаў, якія ніколі не пагуляюць ужо…
Думаю, аналагічнае ўражанне ад убачанага было ў сотняў лю-дзей, якія сабраліся на месцы былой вёскі, каб ушанаваць памяць пра яе і пра тыя вёскі, якія спасцігнуў падобны лёс. 14 сту-дзеня дэлегацыі з усіх раёнаў Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у мемарыяльных мерапрыемствах, прысвечаных 80-й гадавіне трагедыі ў вёсцы Ала. Удзельнікі мітынгу прайшлі ўздоўж бетонных стэл з сілуэтамі загінулых мірных жыхароў, на якіх выбіты страшныя лічбы: 950 дзяцей, 508 жанчын, 100 мужчын і 200 старых. Каля стылізаваных падмуркаў былых хат паставілі лампадкі з назвамі спаленых вёсак. На кожнай – назва спаленага населенага пункта.
У руках намесніка старшыні Ельскага райвыканкама Галіны Ільюк – лампадкі з назвамі «Забалацце» і «Копанка».
– У Ельскім раёне ад агню захопнікаў пацярпелі больш за 70 населеных пунктаў. Некаторыя вёскі аднавіліся, а некаторыя за-сталіся толькі ў памяці людской. Кожная з такіх вёсак – агульны боль усіх беларусаў. І тое, што мы сёння разам успамінаем пра гэта, вяртае нас да самых важных слоў – памяць і мір, – падкрэсліла Галіна Міхайлаўна.
Нягледзячы на халоднае на-двор’е, некаторыя ельчане прыехалі ў Алу сем’ямі. Так, Антаніна Ляўкоўская з дачушкай Арынай упершыню наведалі гэтае памятнае месца. Дзяўчынка адзначыла, што яно назаўсёды застанецца ў яе памяці – з вялікімі лічбамі ахвяр, з дзіцячымі цацкамі для спаленых дзяцей…
Пра трагедыю Алы было расказана ў пранізлівай песні-імпрэзе, аўтарам якой стаў выканаўца і прадзюсар Сяргей Пархоменка (Сярога). У ёй дзіцячыя слёзы, гора маці і жах, які за-стаўся на выпаленай зямлі: «Стаіць папялішча, дзе раней была дубровай накрытая вёска Ала…» На дзяцей, якія паказалі прататыпы загінуўшых у агні, нельга было глядзець без слёз…
Удзел у мітынгу-рэквіеме прынялі Генеральны пракурор Андрэй Швед, намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, кіраўнік справамі Прэзідэнта Юрый Назараў, старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, старшыня аблсавета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзь.
Ігар Петрышэнка звярнуў увагу на той факт, што Беларусь перажыла за сваё існаванне многія войны, але кровапраліццю, якое было ў гады Вялікай Айчыннай вайны, роўнага не было.
– Няхай людзі вечна памятаюць кожнага загінулага героя на нашай зямлі, кожнага загінулага тут, у Але. Хай светлая памяць у нашых сэрцах вечна жыве і натхняе на слаўныя справы ў імя развіцця нашай выдатнай краіны, – адзначыў Ігар Петрышэнка.
«Мы жывыя, пакуль нас помняць…Мы помнім, пакуль жывём…». Як бяруць за душу словы, высечаныя ў камені! Як і цішыня, у якой, калі прыслухацца, можна пачуць набат. Глыбока ў сэрцы. Ён павінен звінець у душы кожнага беларуса – у памяць аб кожным трэцім суайчынніку, якога забрала вайна. Гэты звон з намі назаўжды, ён не дасць нам забыцца пра тыя страшныя падзеі і мільёны ахвяр, пра тых, хто ў адказе за гэта, і пра тых, хто ўсё пераадолеў і атрымаў Вялікую Перамогу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *