Аўтарскі погляд: У пошуках «лепшай долі», або Ці лёгкі хлеб у гастарбайтара?

Главное

Пошук «лепшай долi» – з’ява натуральная, яна досыць проста тлумачыцца: чалавеку ўласціва думаць, што на лепшым баку жыцця знаходзіцца хтосьці іншы, а хочацца быць самому! Або калі не сам, то няхай хоць дзеці пажывуць у бязбедным і беспраблемным свеце.


Як толькі гэтая думка закрадаецца, з’яўляецца неспакой, асабліва калі чалавек па натуры дзейны. А калі ўжо дзейная па натуры яго жонка, то і зусім – пішы прапала. Муж пачынае шукаць варыянты «лепшай долi». Адно дрэнна – як правіла, гэтыя пошукі прыводзяць да пагоні за доўгім рублём, якая можа скончыцца па-рознаму. Таму шмат прыкладаў – не пра гэта гаворка.
Сярод кола маіх знаёмых пара-тройка чалавек «катаецца на фурах», людзі, у асноўным, сярэдняга ўзросту, якія працуюць ужо не першы год у сферы перавозак і ведаюць, з-за чаго церпяць непазбежныя мінусы жыцця на колах удалечыні ад хаты. Другая ж, вялікая, частка знаёмых выязджае ва ўсходнюю «суседку» вахтамі ў асноўным на будоўлі, трэція – перавозчыкі, тыя, якія спазналі «лёгкі» хлеб будаўні-коў і зараз самі арганізоўваць мясцовых беспрацоўных на аб’екты РФ, маючы пры гэтым большы даход, чым самі рабацягі.
Масавы адток беларускіх будаўнікоў у Расію пачаўся, як мне помніцца, ў 2011 годзе. Прычына з’ехаць у кожнага, хто прыняў такое рашэнне, была свая, але ў цэлым усе гэтыя прычыны зводзілі-ся да адной: у суседзяў плацілі больш, прычым на той час істотна больш. Пасля вымушанай дэвальвацыі расійскі заробак у тры-чатыры разы перавышаў беларускі і стаў ключавым тлумачэннем «дэзерцірства». А як інакш назваць дзеянні будаўнікоў, якія з’ехалі з краіны ў адзін з самых складаных, але пры гэтым і самых адказных момантаў? Але і гэта, на мой суб’ектыўны погляд, не самае страшнае. У рэшце рэшт, план па ўводу жылля можна скарэктаваць.
Тая сітуацыя мне асабіста ўзгадваецца з другога боку – у 2009 годзе Міжнароднай федэрацыяй хакея было прынята рашэнне, што першынство планеты ў 2014 годзе прыме Мінск. Гэта зараз, з вышыні праведзенага чэмпіянату, можна казаць, што ўсё адбылося: інфраструктура пабудавана, спартыўныя аб’екты і гасцініцы прынялі спартсменаў і гасцей. Увогуле, сорамна не было. А ў 2011 годзе гэтая вялікая, не – вялізная будоўля яшчэ толькі пачыналася. І тут будаўнікі – галоўная надзея – адзін за адным пачалі махаць на развітанне сіненькай хустачкай. Што рабіць у такой сітуацыі? Будаваць тымі сіламі, якія засталіся. І пабудавалі ж!
Асуджаць гастарбайтараў за вымушаны ад’езд не бяруся, бо не маю права. І вось ад чаго. Калі нехта з беларускіх будаўнікоў хацеў і хоча працаваць за мяжой, у яго былі і ёсць усе магчымасці зрабіць гэта легальна. Звярніся ў любы трэст – і едзь, працуй, атрымлівай зарплату, плаці сваёй дзяржаве падаткі, будзь у бяспецы! Але ж большасць з’язджае ў Расію на пазіцыі гастарбайтараў, якія атрымліваюць грошы ў канвертах. Гэта значыць, ніякай сацыяльнай адказнасці. Між тым, дзяржава аплачвае 70 працэнтаў кошту камунальных паслуг, гарантуе бясплатныя адукацыю і медыцыну. Куды беларускі рабацяга прыязджае лячыцца, калі раптам захварэе на працы ў Расіі? Пытанне, самі разумееце, рытарычнае.
Беларусы ўвогуле вельмі талерантныя па сваёй сутнасці. Бо па-іншаму ў Беларусі не прынята ставіцца, асабліва да сваіх, родных.
Па-першае, таму што сапраўды свае, і нават калі свае з’язджаюць, то іх заўсёды чакаюць дома.
Па-другое, таму што жыллёвае будаўніцтва не проста не згортваецца, а ставіцца ў прыярытэт – у бягучым годзе, нагадаю, плануецца пабудаваць 1,4 млн кв. м жылля. Будуць дабудоўвацца і тыя найважнейшыя інфраструктурныя праекты, якія пачалі ўзводзіць у мінулым годзе. Акрамя таго, яшчэ ніхто не адмяняў экспарт паслуг, на які арыентаваны ўсе будаўнічыя арганізацыі.
Па-трэцяе, спецыялісты і працоўныя, якія вярнуліся, змогуць скласці годную канкурэнцыю тым, хто зараз заняты ў прамысловасці Беларусі.
Мы ж добра ведаем, на што здольныя здаровыя канкурэнтныя адносіны, спажыўцы ў іх вельмі зацікаўлены, паколькі на выхадзе павінны атрымаць якасны прадукт. А гэта сёння, як ніколі, на злобу дня.
Таму пакуль нашы хлопцы за межамі Беларусі працуюць на карысць няхай і дружалюбнай, але чужой дзяржавы, на малой радзіме іх заўсёды чакаюць, бо яны сапраўды вартыя «лепшай долi», дзеля якой, аказваецца, нікуды з’язджаць не патрэбна.
Іван Дзмітроў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *