НЕ ЗАБЫВАЙЦЕ, ЛЮДЗІ !

Великая Победа Культура

НЕ ЗАБЫВАЙЦЕ, ЛЮДЗІ !

Не забывайце, людзі пра вайну,
Пра голад, пра нягоды  і трывогу.
Пра пэўны страх застацца аднаму –
І некаму прыйсці на дапамогу.

Пра невыцерпны боль і крык душы,
Пра здраду і пра цяжкае змаганне,
Пра тых, хто заставаўся ў жывых
Ці то на радасць, ці на пакаянне.

Не забывайце, людзі пра людзей,
Што сталі на ахову ўсёй дзяржавы.
Што йшлі змагацца за жыццё, за мір
Па зову сэрца, а не дзеля славы.

Герояў, што закрылі сабой дзот.
І тых людзей, што хлеб з чужым дзялілі.
Хто не дзяліў на свой і чужы род.
І Бога  аб адным усе малілі.

Не забывайце і таго, хто маладым
Свой дом, свой род, сваю зямлю пакінуў.
І пра таго, хто ў чужой, сырой зямлі
Застаўся назаўжды героем юным.

Не забывайце пра загінуўшых дзяцей,
Пра спаленыя вёскі і хаціны.
Пра крык жывых і доўгі стогн зямлі,
Пра вёскі-сёстры Алы і Хатыні.

Не забывайце пра вайну, я вас малю!
І раскажыце дзецям пра змаганне.
Бо тых, хто забывае пра вайну,
Чакае новае ў жыцці выпрабаванне.

Мяцельская Святлана



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *