На Ельшчыне вельмі многа працавітых, сумленных і добразычлівых людзей

Личности

На Ельшчыне вельмі многа працавітых, сумленных і добразычлівых людзей.

Яны проста шчыра і аддана працуюць дзеля сваёй сям’і, свайго роднага куточка і краіны ўвогуле. І ў рабоце сваёй бачаць сэнс жыцця. У іх ліку – фельчар Засінцаўскага ФАПа Жанна Засінец, якая працуе там больш за два дзясяткі гадоў.

Кожны чалавек павінен, прыйшоўшы ў свет гэты, быць запатрабаваным, адчуваць сваю прыналежнасць да ўсяго, што адбываецца вакол. І самае галоўнае, на маю думку, што такія працаўнікі вельмі часта аказваюцца людзьмі сарамлівымі, ім не патрэбна лішняя пагалоска і ўвага. Для іх куды важнейшы канчатковы вынік сваёй дзейнасці, каб перад сабой і навакольнымі не было сорамна.

Чалавекам справы і прыкладам для пераймання лічаць калегі, пацыенты і проста знаёмыя фельчара Жанну Міхайлаўну. Больш за 20 гадоў жанчына аказвае медыцынскую дапамогу жыхарам аграгарадка Засінцы, вёсак Кавалі і Грышы..

Жанна Міхайлаўна – душэўны фельчар, яна ніколі не забывае пра карысць добрага слова, якое часам з’яўляецца больш гаючым, чым лекі, асабліва для людзей пажылога ўзросту. А іх на падведамаснай тэрыторыі Засінцаўскага ФАПа – большасць.

/Працяг у суботнім нумары «НГ»/.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *