Таблеткі радасці

Мнение

Ці ведаеце вы, што ў Калінкавічах выпускаюць малочныя цукеркі для Кітая? У 2025 го-дзе ў гэту краіну ўжо па-ставілі больш за 5 тон прадукцыі. Прычым, прадпрыемства мае намер нарошчваць і ўнутраны продаж цукерак з сухога малака пад назвай «Калінка».

Цукеркі з сухога малака сталі папулярныя ў Беларусі два гады назад, пасля таго, як на іх звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Тады віцэ-прэм’ер Беларусі Леанід Заяц прэзентаваў Прэзідэнту цукеркі з сухога малака па кітайскім рэцэпце, якія выпускаліся на «Камунарцы». «У нас сухога малака абястлушчанага – мора. А ў Кітаі мы падгледзелі іх тэхналогіі вытворчасці рознага роду кандытарскіх вырабаў, у дадзеным выпадку цукерак. Наогул без цукру з сухога малака. Можна дадаваць туды нейкія раслінныя дадаткі. Асабліва для дзяцей. Шчыра кажучы, калі Мікалай прывёз мне іх з Кітая, я паспрабаваў сам. Вядома, гэта не для мяне. Але дзеці, маленькія дзеці з найвялікшым задавальненнем спажываюць гэты ласунак. Чаму ж мы не можам рабіць гэта і прадаваць? І, галоўнае, сваіх людзей забяспечыць».
Лінію па вытворчасці цукерак з сухога малака запусцілі ў Калінкавічах у верасні 2025 года. Праект рэалізаваны сумесна з кітайскімі партнёрамі і спецыялістамі аграрнага ўніверсітэта. Трэба адзначыць, што на распрацоўку і ўкараненне праекта спатрэбіўся год. Лінію ў Калінкавічы паставілі кітайскія партнёры, яны ж навучылі персанал малочнага камбіната працы на абсталяванні.
Працэс выраба цукерак на Калінкавіцкім малочным камбінаце цікавы і добра арганізаваны. Спачатку сумесь на аснове сухога малака трапляе ў загрузны бункер, дзе пад прэсам ператвараецца ў таблетку, затым накіроўваецца на ўпакоўку. Уявіце сабе, за гадзіну на канвееры з трох машын вырабляюць каля 60 кілаграмаў, а гэта 30 тысяч цукерак.
На такія прысмакі велізарны попыт у Кітаі. Асноўны запыт пакупнікоў з КНР – прадукт павінен быць натуральным і якасным. Па словах прадстаўніка кітайскай кампаніі Хэ Юнтая, беларуская малочная сыравіна – адна з лепшых у свеце. Цукеркі «Калінка» без хімічных дабавак, з паніжаным утрыманнем цукру і высокім узроўнем бялку. Цукеркі з сухога малака, якія вырабряюць на Калінкавіцкім малочным камбінаце, адпавядаюць патрабаванням пакупнікоў з Паднябеснай.
Паспрабавала і я цукеркі «Калінка». Скажу прама, што асабіста мне яны не прыйшліся даспадобы, бо без цукру. Я ж больш люблю нашу «Алёнку», «Сталічныя». А вось мая сяброўка цукеркі «Ка-лінка» ўжывае з задавальненнем, з радасцю і дзяцей частуе. Ім прыйшліся даспадобы малочныя ласункі. Ведаеце, дзеці называюць цукеркі «Калінка» таблеткамі радасці. Паспрабуйце, магчыма, падараць радасць і вам карысныя малочныя цукеркі.
У бліжэйшы час Калінкавіцкі малочны камбінат плануе выпусціць цукеркі з сухога малака з кавалачкамі шакаладу. Навінка не патрабуе дадатковага абсталявання – яе будуць рабіць на дзеючых магутнасцях. Прадпрыемства мае намер нарошчваць продаж. У перспектыве – выпуск цукерак з павышаным утрыманнем бялку.
Карысныя цукеркі з сухога малака выпускаюць не толькі ў Калінкавічах, а і на «Чырвоным харчавіку» і «Бабулінай крынцы». Вытворцы спадзяюцца, што цукеркі з сухога малака прыйдуцца да смаку не толькі гурманам з Кітая, але і беларускім аматарам карысных прадуктаў.
Таццяна Петрухно,
галоўны рэдактар



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *