У Ельскім раёне працягваецца акцыя «Лес! Дабро! Парадак!»

Актуальное Общество

Прадстаўнікі дэпутацкага корпуса Ельшчыны на чале са старшынёй Ельскага раённага Савета дэпутатаў Аксанай Захарчанка, работнікі райвыканкама на чале в Віктарам Замосцікам, а таксама вучні і педагогі Валаўскай школы, дэпутаты Валаўскага сельскага Савета дэпутатаў прынялі ўдзел у акцыі «Лес! Дабро! Парадак!».


На тэрыторыі Валаўскага сельскага Савета, у аг. Валаўск, агульнымі намаганнямі пасадзілі малады лес.
— Традыцыйна дэпутаты раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў становяцца актыўнымі ўдзельнікамі акцыі па пасадцы лесу, адзначыла Аксана Захарчанка. — Сёлетні год не стаў выключэннем. На некалькі гадзін дэпутаты райсавета змянілі дзелавыя касцюмы на рабочае адзенне, узброіліся мячамі і дружна ўзяліся за справу. Дарэчы, з галоўным ручным інструментам лесаводаў многія знаёмыя даўно — падрастае не адзін бор, пасаджаны пры іх удзеле.
Сіламі некалькіх дзясяткаў чалавек на плошчы 0,5 га на пустуючых месцах у Валаўску было пасаджана больш за 3 тысячы дрэў. Праз некалькі гадоў на гэтым месцы падрасце лес.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *