Помнік Мулявіну ўстаноўлены ў Екацерынбургу


У Екацерынбургу ўвекавечылі памяць заснавальніка легендарнага ансамбля «Песняры» Уладзіміра Мулявіна.

памятник-МУЛЯВИНУ
У адкрыцці помніка прынялі ўдзел Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, губернатар Свярдлоўскай вобласці Яўген Куйвашаў, артысты ансамбля «Песняры».
Устаноўка чатырохметровага помніка прымеркавана да 45-гадовага юбілею групы. Месца для яго выбрана не выпадкова – у зале кінаканцэртнага тэатра «Космас» ансамбль «Песняры» неаднаразова даваў канцэрты, дорачы свердлаўчанам і гасцям уральскай сталіцы сваё мастацтва.
Помнік выкананы аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам скульптара Сяргея Логвіна. Скульптура вышынёй 3,5 метра адлюстроўвае Уладзіміра Мулявіна ў канцэртным адзенні і з электрагітарай у руках.
Даведачна: Уладзімір Мулявін нарадзіўся і вучыўся ў Свярдлоўску, аднак ў 1969 годзе яго запрасілі ў Беларусь, дзе ён узначаліў музычны калектыў, які стаў потым легендарным.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *