«Дажынкам» – 30 гадоў!

Мнение

Свята, якое пакідае пасля сябе не толькі яркія ўспаміны, але і цалкам абноўленыя і добраўпарадкаваныя населеныя пункты, адзначае сваё 30-годдзе.
За гэты час у Беларусі было праведзена больш за 80 падобных фестываляў. Кожны з іх даў дадатковы імпульс развіццю рэгіёнаў. 116 гарадоў атрымалі маштабнае азеляненне і новую інфраструктуру. Толькі за апошнія 10 гадоў у рамках падрыхтоўкі да «Дажынак» у рэгіёнах было адрамантавана і ўведзена ў эксплуатацыю больш за 500 буйных сацыяльных аб’ектаў: школы, сучасныя бальніцы, спартыўныя комплексы, новыя дарогі і ўтульныя паркавыя зоны. Традыцыя правядзення фестывалю зарадзілася ў цяжкія 90-я гады, калі было жыццёва важна зноў падняць прэстыж працы на зямлі і належным чынам аддзячыць людзей за іх самаадданасць. Спосабам гэта зрабіць сталі «Дажынкі».
Першае Рэспубліканскае свята хлебаробаў было праведзена ў Століне па ініцыятыве Прэзідэнта ў 1996 годзе. Гэта можна лічыць своеасаблівай кропкай адліку. У параўнанні са сціплымі ўраджаямі 90-х гадоў у нашым аграпрамысловым комплексе адбыўся магутны якасны прарыў. На палі прыйшла энергаёмістая тэхніка, атрымалі развіццё селекцыя і дакладнае земляробства. Усё гэта значна павысіла ўраджайнасць зямлі і павялічыла агульную вагу бохана.
Да 2015 года фестываль прымалі буйныя рэгіянальныя цэнтры, якасна змяняючы сваё аблічча. Пасля гэтага па рашэнні кіраўніка дзяржавы фармат змяніўся – ад аднаго агульнанацыянальнага свята перайшлі да маштабных рэгіянальных «Дажынак» – яшчэ бліжэй да людзей, якія забяспечваюць харчовую бяспеку краіны.
Урад інвесціруе ў рэгіёны, якія сваёй упартай працай даказваюць адданасць збожжавай галіне. Такі фінансавы прагматызм апраўданы. Ва ўмовах санкцыйнага ціску і глабальнага дэфіцыту харчавання праца на зямлі набыла стратэгічнае значэнне. Сёння Беларусь не толькі цалкам самадастатковая, але і з’яўляецца адным з вядучых сусветных экспарцёраў. Дастаткова ўспомніць рэкорды мінулага года. Наша краіна (упершыню за сваю суверэнную гісторыю) зарабіла на экспарце харчавання 10 мільярдаў долараў. І гэта, бадай, найлепшы доказ таго, што кожны рубель, укладзены ў рэгіёны, вяртаецца са значнымі вынікамі.
Абласныя «Дажынкі» на Гомельшчыне 10 кастрычніка будуць сустракаць Калінкавічы. Да маштабнага абнаўлення ў райцэнтры, які стане сталіцай фестывалю працаўнікоў вёскі ўсёй Гомельшчыны, пры-ступілі яшчэ летась. А ў апошнія некалькі месяцаў падрыхтоўка да свята максімальна актывізавалася, і цяпер на многіх аб’ектах выходзіць на фінішную прамую. Яна аб’яднала ўсе прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Комплексны план падрыхтоўкі да свята ўключае больш за 30 аб’ектаў і мерапрыемстваў з агульным аб’ёмам фінансавання звыш 50 мільёнаў рублёў.
Сельгаспрадпрыемствы Ельшчыны таксама рыхтуюцца да завяршэння сельскагаспадарчага года. Уздоўж дарог паступова з’яўляюцца мастацкія творы з золата палёў – пабудовы з саломы. Так, нядаўна з’явіліся яркія канструкцыі каля аграгарадка Кочышчы і каля вёскі Мікалаеўка.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ганна ГАЎРЫЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *