Азімая сяўба

Сельское хозяйство

Гаспадаркі многіх раёнаў Гомельскай вобласці, у тым ліку і Ельскі раён, прыступілі да азімай сяўбы.

DSC_7909
У гэтым годзе азімы клін Гомельшчыны павялічваецца на 10 % у параўнанні з мінулагоднім. Практыка паказала, што ўраджайнасць азімых збожжавых культур, нягледзячы на працяглыя засушлівыя перыяды, стабільна вышэй за яравыя.

Палову плошчаў у вобласці, якія адведзены пад азімыя на зерне, займе трыцікале – культура, найбольш устойлівая да стрэсаў надвор’я. Азімае жыта будзе пасеяна на 111 тысячах гектараў, пшаніца займе крыху менш паловы гэтай плошчы. Пад азімы ячмень адводзіцца больш за 2 тысячы гектараў.

Гомельскія аграрыі пачалі азімую сяўбу апошнімі ў рэспубліцы. Гэта звязана з тым, што з 1 па 25 верасня – аптымальныя тэрміны азімай сяўбы для самай цёплай вобласці ў рэспубліцы. Да пачатку маразоў, каб паспяхова перазімаваць, расліны павінны ўвайсці ў стадыю кушчэння, але ні ў якім разе не перарасці.

Па словах галоўнага агранома ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Юрыя Гуда, сельгаспрадпрыемствамі раёна сёлета пад азімую сяўбу ў цэлым адведзена 10450 гектараў. Крыху больш чым па 2 тысячы гектараў азімых плануецца засеяць у КСУП «Ельск» і КСУП «Дабрынь», больш за 1800 гектараў – у ГП «Ельскае Палессе» і КСУП «Скараднянскі», 1765 гектараў – у КСУП «Саўгас «Камуніст» і 830 гектараў – у ГП «Падгалле».

На раніцу 9 верасня, у КСУП «Дабрынь» ужо пасеяна 62 гектары азімага жыта, у ГП «Ельскае Палессе» – 50 гектараў жыта і ў КСУП «Саўгас «Камуніст» – 40 гектараў азімага трыцікале. У хуткім часе да гэтых гаспадарак раёна далучацца астатнія.

Ганна Гаўрылава



1 комментарий по теме “Азімая сяўба

  1. Что посеем, то пожнем. Чтобы осенью взять урожай, весной необходимо как следует поработать и заложить хорошую основу будущему урожаю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *