Любіць сваю справу


На малочнатаварнай ферме Новае Высокае КСУП «Ельскае Палессе» не першы год працуе аператарам машыннага даення Валянціна Бараноўская. У яе абавязкі ўваходзіць догляд і раздойванне першацёлак і сталых кароў пасля ацёлу.

Барановская-Валентина
Ад старанняў і адносін да працы Валянціны Бараноўскай залежыць павелічэнне малочнай прадукцыйнасці кароў. На дадзены момант у яе на раздойванні знаходзіцца 48 кароў, але яшчэ ўчора іх было 58. Каровы, што ацяліліся, пад наглядам даяркі знаходзяцца 20 дзён, пасля чаго іх адпраўляюць у цэх вытворчасці малака.
– Тут без спрыту і цярпення не абысці-ся, – кажа Валянціна Раманаўна. – Каб каровы давалі больш малака, патрэбна іх добра карміць, але не толькі гэта. Добрыя адносіны да жывёлы, пяшчота і клопат таксама вельмі важныя ў нашай справе.
Уставаць даво-дзіцца завідна: ранішняя дойка пачынаецца з паловы чацвёртай раніцы, потым яшчэ дзённая і вячэрняя. Так што дзень разбіты на некалькі частак. Кожная дойка доўжыцца гадзі-ны дзве–тры. У перапынках можна схадзіць дадому: хатніх клопатаў у вёсцы шмат. Дома чакае яшчэ і свая гаспадарка: некалькі свіней і куры. Іх таксама трэба пакарміць.
Валянціна Бараноўская ўпэўнена, што галоўнае – любіць справу, якой займаешся, тады і вынік будзе добры.

Анастасія Бяляк



2 комментария по теме “Любіць сваю справу

  1. Как можно любить такую работу — ДОЯРКА. Смех, да и только!

  2. может для кого и смех и только а для неё это хлеб заработанный очень большим трудом и такие как ты не в праве осуждать кого либо

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *