Майстар на ўсе рукі


Ельшчына здаўна славілася народнымі ўмельцамі. Амаль у кожнай вёсачцы былі свае «знакамітасці»: добры пячнік, каваль, бондар, шавец… Імёны гэтых людзей ведалі па ўсёй акрузе, іх паважалі. Менавіта да іх ішла моладзь, каб авалодаць навыкамі пэўнага рамяства, пераняць вопыт.


Адама Якаўлевіча Сіўчука ў Рамязах ведае кожны. У свой час ён працаваў у мясцовым калгасе брыгадзірам, аграномам, а потым – загадчыкам майстэрняў. Цяпер Адам Якаўлевіч знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але без справы ся-  дзець не любіць.


Вось ужо колькі гадоў ён займаецца вырабам кошыкаў, бочак, грабель і іншых патрэбных у гаспадарцы рэчаў. Ён сапраўдны майстар на ўсе рукі: за што не возьмецца, усё зробіць акуратна. Адам Якаўлевіч добра ведае сваю справу, бо не першы год займаецца рамяством. Людзі, якія карыстаюцца яго вырабамі, адзначаюць, што яны зручныя, прыгожыя і служаць доўга. І гэта не дзіўна: народны ўмелец заўсёды імкнецца стварыць якасную рэч, таму і часу не шкадуе для гэтай справы.


Хто ж навучыў яго так добра працаваць з драўнінай? «Жыццё навучыла. Глядзеў, як старыя людзі гэта рабілі і шмат чаго пераняў ад іх, але многаму навучыўся сам,» – адказаў Адам Якаўлевіч.


Разам з жонкай Ганнай Іванаўнай ён жыве ў хаце, якую сам некалі пабудаваў. Побач ёсць агарод і сад, у якім шмат яблынь і іншых пладовых дрэў. Сіўчукі ўвесь час многа працавалі, каб сям’я жыла ў дастатку. Выхавалі дзвюх дачок: Людмілу і Валянціну. Яны часта наведваюць сваіх бацькоў. З задавальненнем прыяз- джаюць у госці да бабулі з дзядулем трое ўнукаў.


Вось такі цікавы чалавек жыве ў вёсцы Рамязы: гаспадар, працаўнік, рамеснік, клапатлівы муж, бацька і дзядуля. Ён можа падзяліцца не толькі сваім жыццёвым, але і прафесійным вопытам. Спадзяюся, што знойдуцца тыя, хто зацікавіцца і захоча навучыцца плесці кошыкі, рабіць бочкі, дзежкі і іншыя неабходныя ў гаспадарцы рэчы, а Адаму Якаўле- вічу будзе каму перадаць сакрэты свайго рамяства.


Нягледзячы на тое, што ў магазінах цяпер хапае розных тавараў, многія людзі імкнуцца набыць менавіта ўручную зробленыя майстрамі рэчы: прылады працы, посуд і інш., таму што ўсе яны непаўторныя, якасныя і выкананы з натуральных матэрыялаў.


Творчага натхнення Вам, Адам Якаўлевіч, доўгіх гадоў жыцця і моцнага здароўя!


М. Лучык.
Фота А. Сіліверста.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *