Раённыя пераможцы жывёлагадоўлі

Сельское хозяйство

Вынікі раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, жывёлагадоўчых ферм, работнікаў жывёлагадоўлі ў зімова-стойлавы перыяд 2011–2012 гадоў былі падведзены нядаўна ў Ельскім райвыканкаме.


Пераможцамі сярод жывёлагадоўчых ферм сталі наступныя. Першае месца прысуджана калектыву малочнатаварнай фермы Вішанькі КСУП «Ельск» (брыгадзір Святлана Грыневіч). Надоі малака ад каровы на гэтай ферме склалі 3434 кг, сярэднесутачны прывес буйной рагатай жывёлы – 882 г.
У сувязі з невыкананнем умоў Палажэння другое месца не прысуджалася нікомў.


Трэцяе месца заняў калектыў малочнатаварнай фермы № 2 Валаўск КСУП «Скараднянскі» (брыгадзір Мікалай Сарнаўскі). Атрыманыя надоі малака склалі 2728 кг, сярэднесутачныя прывесы – 924 г.


Сярод калектываў жывёлагадоўчых ферм раёна лепшымі ў афармленні, добраўпарадкаванні і ўтрыманні пакояў адпачынку прызнаны калектыў малочнатаварнай фермы Прачомышлі КСУП «Саўгас «Камуніст».


Вызначаны таксама і асобныя пераможцы сярод жывёлаводаў. Так, сярод аператараў машыннага даення пры паточна-цэхавай сістэме перамагла Людміла Гайкевіч (КСУП «Саўгас «Камуніст»), надаіўшы ад каровы 4519 кг малака, а сярод аператараў машыннага даення малочнатаварных ферм Алена Гракава (КСУП «Ельск»), якая надаіла 3662 кг малака ад каровы.


Сярод аператараў на адкорме буйной рагатай жывёлы да шасцімесячнага ўзросту лепшыя паказчыкі ў Ульяны Бушынай (КСУП «Скараднянскі»): сярэднесутачныя прывесы буйной рагатай жывёлы склалі 1282 г. З гэтай жа гаспадаркі яшчэ адзін пераможца – Вера Хамутоўская, якая працуе аператарам на цяліцах узнаўлення дойнага статку. Сярэднесутачныя прывесы жывёлы ў яе склалі 801 г.


Усе пераможцы раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, жывёлагадоўчых ферм і работнікаў жывёлагадоўлі на зімова-стойлавы перыяд 2011–2012 гадоў узнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў і грашовымі прэміямі.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *