Выступілі паспяхова

Образование

У красавіку–маі праходзіла ХІХ абласная спартакіяда навучэнцаў устаноў спецыяльнай адукацыі. У ёй прымалі ўдзел выхаванцы Ельскай дапаможнай школы-інтэрната. Дзеці спаборнічалі ў настольным тэнісе, міні-футболе, баскетболе і лёгкай атлетыцы.

У легкаатлетычных спаборніцтвах, якія праходзілі ў Рэчыцы, Кацярына Ладошына заняла 1-е месца ў скачках у даўжыню і 2-е месца ў кіданні мяча. Бараноўская Дзіяна ў фінальным забегу на 400 м фінішавала другой. У спаборніцтвах па настольным тэнісе Белайчук Вадзім заняў 2-е месца. Трэцім перасёк фінішную прамую на дыстанцыі 400 метраў Скатчанка Руслан. Усе яны атрымалі медалі і дыпломы.

033

Каманда Ельскай дапаможнай школы-інтэрната, якая заняла другое месца ў ХІХ абласной спартакіядзе навучэнцаў устаноў спецыяльнай адукацыі, была ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені.

Віншуем з поспехам!

Марына СУГАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *