Майстар хлебнай нівы

Сельское хозяйство

Уборку азімых зерневых пачалі аграрыі Ельскага раёна. У КСУП «Саўгас «Камуніст» разам з механізатарамі збажыну ўбірае і малады аграном гаспадаркі Андрэй Мялешчанка, які ўжо паспеў зарэкамендаваць сябе як майстар хлебнай нівы.

– Я ўжо не першы год пад час жніва перасядаю на камбайн, – гаворыць Андрэй Міхайлавіч. – Вось і сёлета разам са сваім напарнікам, старэйшым камбайнёрам Валерыем Шкалой, будзем убіраць збожжа. Дарэчы, у нашай гаспадарцы ў перыяд жніва ў саставе практычна кожнага экіпажа працуюць спецыялісты. Настрой ва ўсіх сур’ёзны, ёсць жаданне працаваць, таму будзем выконваць сваю працу з усёй адданасцю.

DSC_9026
Андрэй Мялешчанка прыйшоў працаваць у сельскую гаспадарку 6 гадоў назад, адразу пасля заканчэння Палескага аграрнага каледжа, па размеркаванню ён быў накіраваны ў СПК «Новая Дуброва». Адпрацаваўшы семенаводам абавязковы час, застаўся ў нашых краях (малады чалавек родам з Брагіна). Тут ажаніўся, зараз разам з жонкай выхоўваюць двух сыноў. Калегі паважаюць Андрэя Міхайлавіча, адзываюцца аб ім як аб адказным прафесіянале і дабразычлівым чалавеку.

Жанна Рынгоўская



1 комментарий по теме “Майстар хлебнай нівы

  1. Чые вы, хлопцы, будзеце? Такіе руплівыя і цярпячыя працаўнікі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *