Любіць дзяцей і свой прадмет


Ужо 18 гадоў працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 г. Ельска Алена Мішота. Патрабавальнасць, энергічнасць, жыццярадаснасць, дзелавітасць, таварыскасць гарманічна сумяшчаюцца ў гэтым чалавеку, што дапамагае дасягнуць сапраўдных поспехаў у прафесійнай сферы.

Мишота-Елена
Алена Васільеўна не проста навучае дзяцей, а стварае пазнавальнае асяроддзе, у якім кожны вучань мае магчымасць рэалізаваць свае здольнасці. Упартасць, цярпенне, працалюбства, якімі яна карыстаецца на сваіх уроках, – гэта асноўныя састаўляючыя добрага выніку. Штогод яе лепшыя вучні прыносяць у пераможную скарбонку школы дыпломы абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Ды і сама Алена Васільеўна прымае ўдзел у розных конкурсах. Так, у раённым конкурсе «Настаўнік года 2014» яна заняла ІІ месца.
– Прыкладам у прафесійнай дзейнасці сталі мае настаўнікі, якія з дзяцінства прывівалі любоў да беларускай мовы. Вялікі ўплыў у старэйшых класах на мяне зрабіла настаўніца роднай мовы Кавалькова Рэгіна Васільеўна, – расказвае Алена Мішота. – Для мяне школа – гэта тое месца, дзе даводзіцца ўвесь час вучыцца, працаваць над сабой, каб ісці ў ногу з часам. Настаўнік павінен заўсёды абарочвацца назад, каб паглядзець, што ў яго атрымалася. І калі ёсць добрыя вынікі працы, значыць, усё задуманае здзейснілася.
У сваёй працы я кіруюся знакамітымі словамі Бернарда Шоу: «Калі абмяняцца яблыкамі, то ў нас застанецца па яблыку. А калі падзяліцца думкамі, то ў кожнага з нас будзе па дзве думкі».



1 комментарий по теме “Любіць дзяцей і свой прадмет

  1. Елена Васильевна, Вы наш любимый учитель. Спасибо ВАМ за всё хорошее!!! Ваши дети.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *