«Народны голас» наведвае сваіх чытачоў на Ельшчыне

Общество

 

На гэтым тыдні ў многіх аддзяленнях паштовай сувязі Ельшчыны прайшоў Дзень падпісчыка.

Засинцы-ОПС
Для жыхароў сельскіх населеных пунктаў і горада Ельска ён стаў запамінальным і яскравым па некалькіх прычынах: у кожнага была магчымасць аформіць падпіску на другое паўгоддзе на любімыя выданні, у найбольш актыўных падпісчыкаў – магчымасць атрымаць падарункі ад начальнікаў аддзяленняў сувязі, а таксама ад супрацоўнікаў раённай газеты «Народны голас», якія прысутнічалі на гэтых мерапрыемствах.
Начальнік Засінцаўскага аддзялення паштовай сувязі Ніна Яцка адзначыла, што падпіска ў вёсцы ідзе звычайнымі тэмпамі. На 14 чэрвеня людзі падпісаліся на многія рэспубліканскія выданні, каля чатырох дзясяткаў чалавек выбралі любімую «раёнку». У асноўным, гэта людзі сярэдняга і пажылога ўзросту, моладзь найбольш выбірае інтэрнэт-версіі выданняў, адзначыла Ніна Лук’янаўна.
Пенсіянерка Ганна Полаз, якая аформіла ў час акцыі «Дзень падпісчыка» падпіску на «Народны голас», жыве ў Мазыры, а з ранняй вясны да позняй восені жыве на бацькаўшчыне – у Засінцах. Яна расказала:
–»Народны голас» выпісваю амаль паўстагоддзя. Нават афармляю падпіску ў Мазыр. Праўда, газету прыносяць не заўсёды, тады я прашу знаёмых, каб збіралі мне нумары газеты, якія я не бачыла. Уяўляеце, якое я атрымліваю задавальненне, калі перада мною цэлы стос «раёнкі»?! Як жа прыемна чытаць пра землякоў сваіх, а часам і родзічаў на старонках любімага выдання!
У Скараднянскім аддзяленні сувязі жадаючых падпісацца на «Народны голас» выстраілася цэлая чарга. Начальнік аддзялення Наталля Гулісава і паштальён Таццяна Пілановіч ледзь паспявалі афармляць падпіску.

Скародное-ОПС

Дні падпісчыка таксама цікава прайшлі ў Валаўскім, Качышчанскім, Зашырскім і Старавысокаўскім аддзяленнях паштовай сувязі, а таксама аддзяленні сувязі № 3 горада Ельска.

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *