Свята роднай мовы прайшло у сярэдняй школе № 1 горада Ельска

Главное

Кожны год, 21 лютага, у сярэдняй школе № 1 горада Ельска святкуецца Дзень роднай мовы.

Напярэдадні свята ў школьнай бібліятэцы прайшоў літаратурны конкурс для вучняў 4-га класа «Хто самы ўважлівы чытач?» Вучням былі падрыхтаваны розныя заданні, з дапамогай якіх яны паглыбілі свае веды па гісторыі і этнаграфіі роднага краю, пашырылі свой кругагляд і эрудыцыю. Вучні змаглі пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці роднай беларускай мовы.
Наша родная мова жыве не толькі ў вершах і песнях, яна арганічна акружае нас у штодзённым жыцці. І свята роднай мовы – нагода для нас яшчэ раз задумацца аб лёсе той адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова, на якой размаўлялі нашы продкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *