За перамогу – каштоўныя падарункі

Новы аўтамабіль «Лада Гранта» нядаўна быў уручаны механізатару КСУП «Саўгас «Камуніст» Аляксандру Петралаю. Гэты прыз Аляксандр атрымаў за перамогу ў рэспубліканскім спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў у 2012 годзе. На камбайне Е-281 Аляксандр Петралай сёлета за сезон нарыхтаваў 49 тысяч тон зялёнай масы высокай якасці. Механізатар працуе сумленна, шчыра, з поўнай […]

Продолжить чтение

Добрая аддача

У КСУП «Ельскае Палессе» паказчыкі вытворчасці малака – адны з лепшых у раёне. Плённа ў гэтым накірунку працуе новы малочнатаварны комплекс у Жуках. На комплексе ўтрымліваецца больш за 400 галоў дойнага статку і 100 галоў – сухастойныя каровы. Працуе 5 даярак. Дойка праводзіцца тры разы на дзень. Зараз на малочнатаварным комплексе атрымліваюць 8,8 кілаграма малака […]

Продолжить чтение

Машынныя двары добраўпарадкаваны

У канцы снежня былі падведзены вынікі раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый раёна для работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вяснова-палявых работ 2013 года. Згодна з рашэннем райвыканкама, пераможцам раённага агляду прызнаны КСУП «Саўгас «Камуніст». Калектыў прадпрыемства ўзнагароджваецца грашовай прэміяй у памеры 30 мінімальных заработных плат, […]

Продолжить чтение

Многа снегу – многа хлеба

Вялікі снег толькі на карысць азімым культурам, лічаць спецыялісты агранамічнай службы сельскай гаспадаркі. Тым больш, што лёг снег на падмерзлую глебу. Нездарма народная мудрасць сцвярджае: многа снегу – многа хлеба. – Снежнага покрыва для сельскагаспадарчых культур на палях дастаткова, – заўважыў галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Юрый Гуд. – Калі ўлічыць, што […]

Продолжить чтение

Важна захоўваць тэхналогію

Лепшым аператарам на вырошчванні маладняка буйной рагатай жывёлы да шасцімесячнага ўзросту сёлета была прызнана Улляна Бушына з КСУП «Скараднянскі», якая забяспечыла сярэднесутачны прывес буйной рагатай жывёлы 1282 грамы. Улляна Мікалаеўна  стала пераможцай раённых спаборніцтваў за дасягненне лепшых паказчыкаў павелічэння вытворчасці і рэалізацыі жывёлагадоўчай прадукцыі ў зімовастойлавы перыяд 2011–2012 гадоў і на свяце, прысвечаным Дню работнікаў […]

Продолжить чтение

Жытнёвая сіла збожжа, або Расліна-асілак

Беларусы, успрымаючы жыта як дар Бога, далі яму яшчэ адно імя, сугучнае боскаму, – збожжа. З даўніх часоў жыта ў полі, пасеянае руплівымі людзьмі з надзеяй і верай у добры ўраджай, было самым дарагім, жыццёва неабходным. Так нашы продкі вызначылі сваю мудрасць, свае выключныя адносіны да дробненькіх зярнятак, што валодаюць незвычайнай сілай, якой падуладна амаль […]

Продолжить чтение

Чалавек славіцца сваёй працай

Свята, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, прайшло ў суботу, 24 лістапада, ў гарадскім Доме культуры «Колас». Прадстаўнікі ўсіх сельскагаспадарчых арганізацый і прадпрыемстваў раёна прынялі ўдзел у гэтым урачыстым мерапрыемстве. Шчырыя словы падзякі гучалі са сцэны для тых, хто цэлы год нястомна працаваў і аддаваў усе свае сілы роднай зямлі. Працаўнікам вёскі […]

Продолжить чтение

Ушаноўвалі лепшых працаўнікоў вёскі

Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» прайшоў на мінулым тыдні ў Рагачове. У гарадскім Доме культуры 23 лістапада ўшаноўвалі лепшых працаўнікоў вёскі Гомельшчыны – пераможцаў спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур і нарыхтоўцы кармоў. У складаных умовах надвор’я сельскія працаўнікі больш чым на 100 тысяч тон павялічылі валавы збор збожжавых каласавых. З улікам кукурузы […]

Продолжить чтение

Закалка озимых культур

В первой половине ноября под влиянием теплой погоды у озимых культур продолжалась слабая вегетация. Посевы, особенно поздних сроков сева, получили некоторое дополнительное развитие. Для выяснения состояния озимых культур структурными подразделениями Департамента по гидрометеорологии проведено наземное маршрутное обследование. Результаты его показали, что в среднем по Беларуси на 84 % осмотренных полей озимые зерновые культуры раскустились, на […]

Продолжить чтение

Проса просіць прасторы

У старажытнасці і зусім недалёкім мінулым каша, у тым ліку і пшаняная, складала аснову славянскай ежы. І ў нашыя дні яна застаецца адным з асноўных прадуктаў харчавання. Ужыванне круп тых відаў, якія можна вырошчваць у Беларусі, складае каля 80 тысяч тон у год: гэта крупы грэчневыя, аўсяныя, пярловыя, ячневыя, кукурузныя, пшанічныя,  манка, гарох і пшано. […]

Продолжить чтение

Вытворчасць малака і мяса – пад пільнай увагай

За студзень–верасень  сельгаспрадпрыемствы рэспублікі атрымалі 4786,3 тысячы тон малака, што складае 106,5 % да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Яго вытворчасць павялічылі амаль усе рэгіёны рэспублікі. Ад кожнай каровы ў сярэднім па рэспубліцы атрымана па 3674 кілаграмы малака. У 45 раёнаў прадуктыўнасць дойнага статку вышэйшая, астатнія не змаглі выйсці на гэты сярэднерэспубліканскі ўзровень. Так, у Ельскім […]

Продолжить чтение

«Сямнаццаць дзевак, адзін – я!»

Адкрыты конкурс «Лепшы па прафесіі» сярод маладых аператараў машыннага даення Гомельскай вобласці прайшоў 19–20 кастрычніка на базе КСУП «Абарона краіны» (Рэчыцкі раён). Удзельнікамі конкурсу сталі 18 аператараў ва ўзросце да 31 года. Конкурс прафесійнага майстэрства сярод моладзі праводзіўся чацвёрты раз. Цікава тое, што з усіх удзельнікаў конкурсу сямнаццаць  былі прадстаўніцамі жаночай паловы чалавецтва і толькі […]

Продолжить чтение

Яго вялікасць – Гарбуз

У кастрычніку на падворках многіх гаспадароў (як у вёсцы, так і ў горадзе) можна заўважыць вялізныя рознакаляровыя варахі гарбузоў. Жоўтыя, аранжавыя, зялёныя, ружовыя, белыя, вялікія і малыя, роўныя і бугрыстыя – яны прывабліваюць вока сваёй адметнай прыгажосцю і нават весялосцю. Не ўсе ведаюць, што гэтая такая звычная для нас агародніна родам з далёкай Амерыкі. Вырошчвалі […]

Продолжить чтение

А цяпер кукуруза – на насенне

Адной з важных сельскагаспадарчых работ у гэтыя дні з’яўляецца ўборка «каралевы палёў» на насенне. Актыўна займаюцца гэтым у КСУП «Дабрынь». Як арганізавана тут работа, расказвае аграном гаспадаркі Юлія Мяцеліца: – Кукурузы на насенне ў КСУП «Дабрынь» пасеяна 150 гектараў. На палях гаспадаркі працуюць збожжаўборачныя камбайны са спецыяльнымі насадкамі з эксперыментальнай базы «Крынічны», адвозіць абмалочаную кукурузу […]

Продолжить чтение

Сланечнікавы перыяд

Гаспадаркі Гомельшчыны вядуць рэалізацыю сланечніка для прамысловай перапрацоўкі. Спецыялізаваным прадпрыемствам ужо пастаўлена больш за 1062 тоны сямян. Усяго ў гэтым годзе плануецца рэалізаваць 20 тысяч насення сланечніка. На палях Гомельшчыны працягваецца ўборка гэтай паўднёвай культуры, задзейнічаны збожжаўборачныя камбайны са спецыяльнымі прыстаўкамі. Сабраны ўраджай дастаўляецца на збожжасушыльныя комплексы гаспадарак, дзе праходзіць неабходную ачыстку і дапрацоўку. У […]

Продолжить чтение

Французская дапамога «Камуністу»

Вырошчваннем маслічнага сланечніка аднымі з першых на Гомельшчыне заняліся спецыялі-сты КСУП «Саўгас «Камуніст». Эксперымент з гэтай культурай у 2009 годзе стаў даволі паспяховым, хаця ў той час у гаспадарцы не было спецыялізаванай жаткі для ўборкі. У гэтым сезоне сланечнік быў пасаджаны на плошчы 430 гектараў, што на 90 гектараў больш, чым у 2011 го-дзе. Акрамя […]

Продолжить чтение

Дзе яблыку ўпасці

У Гомельскай вобласці, якая традыцыйна лідыруе сярод іншых абласцей па нарыхтоўцы яблыкаў, працуюць 147 прыёмных пунктаў і больш за 1800 магазінаў зараз прымаюць 2 іх віды: на перапрацоўку і так званыя таварныя. У Ельскім раёне гандлёвыя кропкі і прыёмна-нарыхтоўчыя пункты мясцовага спажывецкага таварыства таксама актыўна купляюць лішкі садавіны ў насельніцтва. Больш за 1000 тон з […]

Продолжить чтение

Завяршаецца сяўба азімых

Плошча пад азімыя каласавыя культуры ў Гомельскай вобласці ў 2012 годзе будзе пашырана да 300 тысяч гектараў, што на 22 % больш у параўнанні з мінулым годам. Гэта рашэнне было прынята ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага абл-выканкама на аснове вопыта, атрыманага ў працэсе вырошчвання азімых за апошняе дзесяцігоддзе, на працягу якога пастаянна […]

Продолжить чтение

Бульбяны месяц верасень

Да ўборкі «другога хлеба» прыступілі ў сельгаспрадпрыемствах раёна. У цэлым на пачатак тыдня накапана 323 тоны бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 117 цэнтнераў з гектара. У КСУП «Скараднянскі» такія адказныя справы, як пасадка і копка бульбы, кіраўніцтва звычайна давярае аднаму з самых вопытных механізатараў гаспадаркі – Івану Урэцкаму. Сёлета Іван Іванавіч таксама збірае вырашчаны ўраджай «другога […]

Продолжить чтение

«Ягуары» ў кукурузе

Зараз, мабыць, настаў самы «смачны» час для буйной рагатай жывёлы. Ідзе ўборка кукурузы на сілас, і папутна ў меню рагатых прыбавілася так званая кукуруза на зялёны корм. У гэтых сельгасработах актыўна ўдзельнічаюць і работнікі КСУП «Скараднянскі». – У нас пасеяна 1663 га кукурузы, – расказаў галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Шэцка. – З іх ужо ўбрана […]

Продолжить чтение