Лепшыя аператары машыннага даення Ельскага раёна

Чарговае пасяджэнне раённага клуба даярак-шасцітысячніц прайшло на мінулым тыдні на базе Качышчанскага цэнтра культуры і вольнага часу. На мерапрыемстве ўшаноўваліся аператары машыннага даення сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія па выніках 2012 года дасягнулі найлепшых вынікаў у сваёй рабоце. Так, цёплыя словы падзякі, віншаванні ад кіраўніцтва ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама гучалі ў адрас аператараў машыннага даення, […]

Продолжить чтение

Адпачываць будзем зімой

На Ельшчыне пасяўная кампанія завершана. У час гэтай важнай сельскагаспадарчай пары актыўна былі задзейнічаны механізатары, спецыялісты і кіраўнікі гаспадарак. Вызначаны лідары, якія аддана, увесь светавы дзень, не маючы выхадных і святаў, засявалі палеткі. На мінулым тыдні старшыня Ельскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Георгій Цык узнагародзіў падзячным пісьмом і каштоўным падарункам працаўніка КСУП «Ельск» Генадзя […]

Продолжить чтение

Недабор малака ў першым квартале

Па выніках работы за першы квартал 2013 года ад кожнай каровы ў сярэднім па рэспубліцы атрымана па 1099 кілаграмаў малака. Гэта на 33 кілаграмы менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У Гомельскай вобласці гэты паказчык склаў 1065 кілаграмаў малака, што на 26 кілаграмаў менш, чым у мінулым годзе. На Ельшчыне сітуацыя з малаком […]

Продолжить чтение

Як будуць грошы, дык рэканструюць фермы

Для завяршэння рэканструкцыі малочнатаварных ферм да 1 кастрычніка 2013 года неабходна Br9,5 трлн. Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Сяргей Федчанка. Рэканструкцыі малочнатаварных ферм пачаліся ў 2011 годзе. Усяго неабходна рэканструяваць 1208 малочнатаварных ферм, цяпер у поўным аб’ёме ўведзена ў эксплуатацыю 311 МТФ. Для завяршэння […]

Продолжить чтение

Сеем-сеем, засяваем…

Гаспадаркі Гомельскай вобласці, па дадзеных на 6 мая,  пасеялі кукурузу на плошчы больш за 134 тысячы гектараў, што складае амаль 50 % плана. Цалкам завершана сяўба кукурузы на зерне, якая сёлета будзе вырошчвацца на плошчы 70 тысяч гектараў па вобласці. На Ельшчыне кукурузы на зялёную масу запланавана пасеяць 7800 гектараў. На 6 мая пасеяна 2534 […]

Продолжить чтение

Обед и ужин – всегда по расписанию

В горячую пору сельскохозяйственных полевых работ  для аграриев дорога каждая минута. Поэтому, чтобы все силы работников были направлены на общее дело, а не на заботы о том, где и как покушать, уделяется особое внимание во всех хозяйствах организации питания механизаторов. Обеспечением полноценного и качественного питания водителей, трактористов и других рабочих, занятых в сельском хозяйстве, в […]

Продолжить чтение

Реконструкция идет слабо

Президент Беларуси Александр Лукашенко раскритиковал чиновников за невыполнение поручений по реконструкции и техническому переоснащению молочнотоварных ферм, посещая молочнотоварный комплекс в Хойникском районе. Из планируемых 1,2 тыс. пока введено в строй только 526 ферм, или 44 % от задания. Вместе с тем, часть из них введена только пусковыми комплексами, а полностью готовых и соответствующих предъявляемым требованиям […]

Продолжить чтение

Надвор’е спрыяе пасяўной

Цёплае і сухое надвор’е, якое ўсталявалася на тэрыторыі рэспублікі ў апошні час, з’яўляецца вельмі спрыяльным для таго, каб пасяўная кампанія ў краіне набрала добрыя абароты. Акрамя севу збожжавых, гаспадаркі Ельшчыны прыступілі да севу кукурузы на зерне. Гэтай культуры на зерне запланавана пасеяць 2000 гектараў, на зялёную масу – 7800 гектараў. На 24 красавіка пасеяна 479 […]

Продолжить чтение

Кожная хвілінка дарагая

На гэтым тыдні надвор’е ў краіне ўсталявалася добрае, вельмі прыдатнае для сяўбы. Вада хутка сыходзіць з палёў, і тэхніка зараз працуе там, дзе некалькі дзён назад не магла прайсці. Для аграрыяў цяпер важна скарыстаць кожную хвілінку, каб залажыць аснову для будучага ўраджаю. Таму паралельна з сяўбою на палях гаспадарак раёна вядзецца многа іншых работ: падкормка […]

Продолжить чтение

Дадзены старт пасяўной

Земляробы Гомельшчыны, а іменна работнікі КСУП «Саўгас «Камуніст» Ельскага раёна, далі старт яравой сяўбе ў гэтым годзе. У чацвер на мінулым тыдні механізатар гэтай гаспадаркі Уладзімір  Давыдзюк засеяў першыя гектары аўсом. У наступныя дні да пасяўной кампаніі далучыліся практычна ўсе гаспадаркі Ельшчыны. Сёлета ў раёне запланавана правесці яравую сяўбу на плошчы 15367 гектараў: з іх […]

Продолжить чтение

Добрыя надоі – у падзяку за ласку

Амаль аднолькавую колькасць малака надаілі ў мінулым годзе аператары машыннага даення КСУП «Саўгас «Камуніст» Ніна Чкулава і Таццяна Каваленка. 6331 кілаграм малака – вынік Ніны Чкулавай, а 6246 кілаграмаў – Таццяны Каваленка. Жанчыны працуюць разам на малочнатаварнай ферме № 1 Зашыр’е, у радзільным аддзяленні. Праўда, Таццяна Мікалаеўна – больш за 20 гадоў, а Ніна Мікалаеўна […]

Продолжить чтение

Новая МТФ – у другім паўгоддзі

У другой палове 2013 новая малочнатаварная ферма ў КСУП «Дабрынь» Ельскага раёна будзе ўведзена ў эксплуатацыю. Будаўніцтва дадзенага аграпрамысловага аб’екта ажыццяўляецца ў рамках рэалізацыі рэспубліканскай праграмы развіцця малочнай галіны на 2010–2015 гады і цалкам фінансуецца за кошт сродкаў Гомельскага абласнога бюджэту. На новай МТФ будзе ўзведзена пяць кароўнікаў палепшанага ўтрымання жывёлы і два малочныя блокі, […]

Продолжить чтение

Кампенсаваць хуткасцю работ

Сёлета перад аграрыямі краіны пастаўлена задача атрымаць 10,9 мільёна тон збожжа без уліку кукурузы, 5 мільёнаў тон цукровых буракоў (гэта рэкордныя паказчыкі для беларусаў), 2,2 мільёна тон агародніны, не менш 1,5 мільёна тон кукурузы і інш. Як кажуць, хочаш рассмяшыць Бога – раскажы яму пра свае планы. Таму пра ўра-джай лепш гаварыць восенню. А зараз […]

Продолжить чтение

І пачэсна, і выгадна!

Падведзены вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да вяснова-палявых работ 2013 года. Сярод сельскагаспадарчых арганізацый, іх філіялаў і адасобленых падраздзяленняў другое месца паміж сабою па-дзялілі гаспадаркі чатырох раёнаў рэспублікі: Пружанскага, Ельскага, Гродзенскага і Клецкага. Ельскі раён прадстаўляла камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Саўгас «Камуніст». […]

Продолжить чтение

Мільён – за ідэю

Іменна адзін мільён беларускіх рублёў на дваіх атрымалі пераможцы конкурсу, аб’яўленага адміністрацыяй КСУП «Скараднянскі», на лепшую назву магазіна. Ідэя адкрыць магазін з шырокім асартыментам прадуктаў (мясных і каўбасных вырабаў, паўфабрыкатаў, малочных прадуктаў і інш.) з’явілася ў кіраўніцтва гаспадаркі даўно. Ды і памяшканне для гандлёвай кропкі хутка знайшлося: у адміністратыўным будынку КСУП «Скараднянскі» ў Валаўску вызваліліся […]

Продолжить чтение

Значныя рэзервы не задзейнічаны

У аграпрамысловым комплексе Беларусі ў 2012 годзе значныя рэзервы засталіся незадзейнічанымі, што прывяло ў канчатковым выніку да недаатрымання выручкі па шэрагу таварных пазіцый, заявіў на калегіі Мінсельгасхарча намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Казакевіч. Пры агульнай дадатнай дынаміцы развіцця жывёлагадоўчай галіны (тэмп росту склаў 7,7 %) ні адна вобласць не забяспечыла выкананне ўстаноўленага задання […]

Продолжить чтение

Сделаем родину краше

Подведены итоги областного смотра санитарного состояния и благоустройства населенных пунктов Гомельской области. Агрогородок Заширье Ельского района в очередной раз стал победителем среди населенных пунктов пятой категории. Для жителей агрогородка победа в смотре-конкурсе не новость: в седьмой раз Заширье становится победителем и областных, и республиканских этапов смотра. Пока известны только итоги областного смотра. – За победу […]

Продолжить чтение

Посевная – на старте

Не за горами весна, а значит и посевная кампания. К выходу в поле готовятся все хозяйства района: завершаются подготовительные работы по ремонту техники, вывозится на поля органика, накапливаются минеральные удобрения. О планах на грядущую посевную и степени готовности к ней  рассказал начальник управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома Анатолий Гапоник: – Для выполнения прогнозных показателей […]

Продолжить чтение

Тэхніка рыхтуецца да пасяўной

Асноўная задача, якая сёння стаіць перад аграрыямі, – своечасова і якасна падрыхтавацца да вясновых палявых работ. Складаная сітуацыя ў вобласці, адзначыў на губернатарскай планёрцы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сяргей Мятліцкі, назіраецца з рамонтам тэхнікі. А часу да пасяўной засталося зусім мала. 89 % энерганасычаных трактароў у цэлым па Гомельшчыне гатовы […]

Продолжить чтение

Вынікі падведзены, задачы пастаўлены

На мінулым тыдні ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна прайшлі агульныя сходы працаўнікоў гаспадаркі. На сходах былі падведзены вынікі дзейнасці сельгаспрадпрыемстваў у мінулым  годзе, прааналізаваны недахопы і набыткі, а таксама пастаўлены задачы на 2013 год. Сход працаўнікоў КСУП «Ельскае Палессе» прайшоў на мінулым тыдні ў Старым Высокім. Удзел у сходзе прыняў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання […]

Продолжить чтение